Здарэнні1313

У Магілёве кіроўцу аштрафавалі за георгіеўскую стужку ў неналежным месцы

У Магілёве органы правапарадку аштрафавалі на 90 тысяч рублёў уладальніка аўтамабіля «Пежо-308», на шкле якога было напісана «Севастопаль Данецк Луганск Адэса» і наклееная шырокая георгіеўская стужка. 

Нагадаем, у пачатку жніўня старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў запатрабаваў распачынання крымінальнай справы ў дачыненні да ўладальніка «Пежо-308». На думку палітычнага актывіста, такое пералічэнне гарадоў паўднёвага ўсходу Украіны і георгіеўская стужка сведчыць аб падтрымцы ўладальнікам аўтамабіля сепаратызму і экстрэмізму ў дружалюбнай суседняй краіне. Ён запатрабаваў, каб аўтамабіліст быў прыцягнуты да адказнасці на падставе арт. 130 УК (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці). 

«Праверку па гэтым факце правёў участковы інспектар міліцыі Ленінскага РАУС Магілёва. У выніку кіраўніцтвам РАУС прынятае рашэнне аб тым, што ў дзеяннях вадзіцеля аўтамашыны «Пежо» прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 130 КК, адсутнічаюць», — паведаміў БелаПАН начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама Павел Смірноў. 

Разам з тым у дачыненні да вадзіцеля «Пежо» складзены пратакол на падставе арт. 18.12 КоАП за парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку, што выявілася ў размяшчэнні не прадугледжанай ПДР наклейкі на заднім шкле аўтамабіля.

«21 жніўня ў дачыненні да названага вадзіцеля складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні згодна з ч. 3 арт. 18.12 КоАП. Ён аштрафаваны на 90 тыс. рублёў», — паведаміў Смірноў. 

Паводле п. 194.13 правілаў дарожнага руху забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку са знешне бачнымі наклейкамі (выявамі), акрамя тых, што размяшчаюцца ва ўстаноўленым парадку, апазнавальных знакаў транспартных сродкаў, дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, рэкламы, інфармацыі аб прыналежнасці транспартнага сродку адпаведнай арганізацыі (індывідуальнаму прадпрымальніку).

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?2

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі фермер раскладаў вогнішчы на полі, каб выратаваць клубніцы2

Выбары ў Польшчы: па выніках першых экзіт-полаў лідзіруе Рафал Тшаскоўскі — але на долі працэнта29

Зяленскі: У аперацыі «Павуцінне» былі выкарыстаны 117 дронаў7

Саліст расійскай групы «Руки вверх» адкрые ў Мінску свой бар13

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі32

У Белым доме не ведалі пра падрыхтоўку Украінай спецаперацыі «Павуцінне»6

Каля расійскага аэрадрома, які не трапіў пад удар СБУ, згарэла фура4

Расійскае Мінабароны пракаментавала атаку СБУ па сваіх аэрадромах13

Сярод прапаноў Украіны на перамовах у Стамбуле — сустрэча Зяленскага з Пуціным2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?2

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць