Навука і тэхналогіі22

life:) запусціў тарыф для Viber

Аператары памірацца з мэсэнджарамі?

Беларускі мабільны аператар life:) паведаміў пра новы пакет, што дазваляе эканоміць аматарам перапіскі праз Viber.

За 9900 рублёў можна падключыць пакет «life:) Viber», 100 Мб трафіку на якім будуць разыходвацца толькі на ўласна Viber і не дададуцца да агульнага трафіку абанента. Звычайны пакет трафіку на 100 Мб тым часам каштуе 10800 рублёў.

Першы месяц паслугі даецца бясплатна. Падключыць яе можна на тарыфныя планы «S», «M», «L», «XL», «life:) S», «life:) M», «life:) L», «life:) Unlim», «Андроид life:)», «life:) 10», «life:) 20», «life:) 21». Некаторыя з іх не маюць уключанага бясплатнага трафіку. Праўда, сярод даступных тарыфаў не пазначаны самы танны з актуальных — «XS».

Аналагічныя ўмовы ёсць для іншага мэсэнджара — WhatsApp. Падключыць паслугі можна набраўшы код *110#.

Хаця эканомія ў 900 рублёў (у параўнанні са звычайным пакетам на 100 Мб) не такая вялікая, у навіне можна пабачыць пазітыўны намёк.

Напачатку года Мінсувязі заявіла, што хацела бы атрымаць прыбытак ад мэсэнджараў кшталту Viber і Skype. Маўляў, аператары сувязі маюць значныя страты ад таго, што абаненты карыстаюцца мэсэнджарамі. Мяркуючы па новым пакеце life:), прынамсі адзін аператар не супраць існавання мэсэнджараў і нават падтрымлівае іх карыстальнікаў.

***

Viber — бясплатная беларуска-ізраільская праграма для перапіскі, аўдыё- і відэавыклікаў (за невялікую плату можна тэлефанаваць на гарадскія і мабільныя нумары), даступная для камп’ютараў, смартфонаў і планшэтаў. У 2014 годзе набытая японскім ІТ-гігантам Rakuten за 900 млн даляраў. З канца 2010 года набрала 249 млн актыўных карыстальнікаў — то значыць, амаль дагнала Skype. Стваральнікі Viber Ігар Магазіннік і Тальмон Марка заснавалі ў Мінску новы праект, дэталі пра які пакуль трымаюцца ў сакрэце.

Каментары2

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць