Навука і тэхналогіі11

Першае масавае выміранне жывёл выклікалі жывёлы

Дакладней, іх больш развітыя суродзічы. Проста як цяпер.

Эдыакарскія выкапні. Фота: Sarah Tweedt, Smithsonian Institution

Масавае выміранне, што адбылося 540 млн год таму, было выкліканае не касмічнымі ці прыроднымі катаклізмамі ці падзеннем метэарыту, пішуць навукоўцы ў часопісе Proceedings of the Royal Society B.

Напярэдадні Кембрыйскага выбуху вельмі хутка знікла мноства відаў — так, нібы іх забіў метэарыт. Як выявілася, эдыакарскія віды былі знішчаныя іх кембрыйскімі суродзічамі. Апошнія былі мабільнымі, маглі актыўна шукаць і паглынаць ежу — і ў выніку «перафарматавалі» акіян пад сябе.

Эдыакарскія віды, што ўзніклі каля 635 млн год таму, вядомыя нам толькі па іх адбітках на камянях — яны не мелі цвёрдай абалонкі, што магла б захавацца да нашых часоў. Эдыакарская біёта была мягкацелай, мела пераважна трубчастую галінастую форму, вяла «сядзячы» лад жыцця. Іх перавага над продкамі была ў тым, што яны маглі выкарыстоўваць кісларод, таксічны для большасці папярэднікаў-мікробаў.

Даследаванне скамянеласцей з Намібіі ўзростам у 545 млн год са слядамі гэтых відаў паказала, што, мяркуючы па хімічным складзе парод, вымерлыя віды не мелі праблем з доступам да кіслароду і ежы. Гэта значыць, што іх знішчыў не планетарны катаклізм, а канкурэнты: «Гэтыя новыя віды [кембрыйскія — НН] былі «экалагічнымі інжынерамі», якія змянілі асяроддзе такім чынам, што выжыванне эдыакарцаў больш складаным», — кажа даследчык універсітэта Вандэрбільта ў Нэшвіле (ЗША) Сайман Дарах.

Жыццё ў эдыакарскім акіяне. Выява: Ryan Somma, Smithsonian National Museum of Natural History. CC-BY-SA-2.0

У хуткім часе па тым выміранні адбыўся так званы Кембрыйскі выбух — выключна хуткае развіццё жывёл, якія не былі нашчадкамі эдыакарскіх ці ранейшых відаў. Прычыны яго называюцца розныя — ад росту канцэнтрацыі кіслароду да развіцця палавога размнажэння і «гонкі ўзбраенняў» між драпежнікамі і іх ахвярамі. Так ці іначай, прычыны вымірання, што папярэднічала Кембрыйскаму выбуху, сталі больш зразумелымі.

«Між тым выміраннем і сённяшнім днём існуюць магутныя паралелі, — кажа Дараз. — Выміранне канца Эдыакара паказвае, што з'яўленне новых формаў паводзін сярод жывёл можа цалкам змяніць цэлае аблічча планеты і разбурыць экасістэмы, і мы, чалавецтва, ёсць самымі моцнымі экасістэмнымі інжынерамі за ўсю гісторыю Зямлі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

Малады беларус у Падмаскоўі разбіў губу начальніку аддзела паліцыі

Апячаталі вясковую хату выдаўца Ігара Логвінава1

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць