Улада2323

Статкевіч 10 верасня правядзе пікет у цэнтры Мінска з патрабаваннем свабодных выбараў

фота Сяргея Гудзіліна

«10 верасня, — заявіў Мікалай Статкевіч у інтэрв'ю Радыё Свабода, — у 18 гадзінаў я буду праводзіць пікет каля ГУМа з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі. Пікет з патрабаваннем нармальных свабодных выбараў. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым пікеце ўсіх, хто падтрымоўвае пазіцыю, аналагічную маёй. Прыходзьце з ацэнкамі гэтых кшталту кандыдатаў, з плакатамі ці без іх.

Калі Лукашэнка сапраўды хоча гэтай легітымнасці, то хай не замінае нам рэалізоўваць наша канстытуцыйнае права на вольны і мірны сход. Калі будуць хапаць, вінціць, саджаць — хай развітаецца са сваёй легітымнасцю. Я запрашаю на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў доўгатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЭ. Паглядзім, што будзе далей».

28 жніўня на супольнай прэс-канфэрэнцыі прадстаўнікоў апазіцыі Мікалай Статкевіч заявіў, што «выбары ўжо сфальсіфікаваныя». Пра свае далейшыя крокі і стаўленне да прэзідэнцкай кампаніі 2015 году Статкевіч распавёў Радыё Свабода:

«На сваёй прэс-канферэнцыі мы назвалі нашу галоўную мэту, за якую мы будзем змагацца ў больш шырокіх часавых рамках, чым гэтая прэзідэнцкая кампанія. Гэта ўсеагульныя дэмакратычныя выбары з удзелам нармальных кандыдатаў. Цяпер нам прапануюцца псеўдавыбары, у якіх нібыта ўдзельнічаюць чалавек, якога я лічу злачынцам, і яго фіктыўныя канкурэнты. Выбіраць няма з каго. Выбары мы прайгралі, іх ужо няма».

Статкевіч заяўляе, што разам з паплечнікамі збіраецца скарыстаць магчымасці, якія дае агітацыйны перыяд, каб «дасягнуць вольных дэмакратычных выбараў з выкарыстаннем мэханізмаў выбарчай кампаніі і магчымасцей, якія дае Выбарчы кодэкс».

«Галоўная з мэтаў — гэта праца з грамадствам, каб яно ведала, што выбары несапраўдныя. Па сутнасці — дэлегітымізацыя выбараў у вачах грамадства, каб людзі ведалі, што прэзідэнт несапраўдны і трэба нармальныя выбары, — кажа Мікалай Статкевіч. — Наступнае — гэта дэлегітымізацыя ў вачах міжнароднай супольнасці. Каб мы ў нашай далейшай барацьбе за вольныя выбары маглі спадзявацца на іхную падтрымку і каб не здарылася такой скрайняй сітуацыі, калі нібыта міжнародны легітымны прэзідэнт здае нашу незалежнасць Расіі за няўкруткі ў эканоміцы».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія сілавікі раскрылі падрабязнасці пра падрыхтоўку палітычных забойстваў у Літве. Удзельнічалі і беларусы8

Хакеіст мінскага «Дынама» Віталь Пінчук пайшоў гуляць у НХЛ. Лукашэнка спадзяваўся, што ён не «збяжыць»4

У Польшчы стартавала тая самая спрэчная «гульня Мацкевіча» для беларускіх палітыкаў і актывістаў29

Прадстаўніца Мінздароўя: У Ксюшы з СМА станоўчая дынаміка, яна стала сама сядзець2

Мерц мяркуе, што Украіне ў абмен на шлях у ЕС давядзецца пагадзіцца са стратай тэрыторый22

У Магілёве з'явіцца свая версія мінскай «Пясочніцы»

Беларускі прыхільнік «рускага свету» ледзь не выступіў на канферэнцыі ў Літве. Яго выкраслілі ў апошні момант2

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў132

Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць!16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы26

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць