Грамадства66

Падманутых дольшчыкаў затрымалі за спробу дагрукацца да Лукашэнкі

Гісторыя з людзьмі, якія спрабавалі пабудаваць жыллё на Валгаградскай, цягнецца не першы год. Забудоўшчыку ТАА «Валынь» горад выдзеліў кавалак зямлі недалёка ад станцыі метро «Маскоўская», абцяжараны зносам прыватных дамоў.

фота Яўгена Ерчака, Tut.by

«Валынь» абяцала пабудаваць тры шматпавярховікі. Частку віртуальных на той момант кватэр у першым доме рэалізавалі праз аблігацыі (гарантам якіх выступіла страхавая кампанія), частку — па дамовах долевага будаўніцтва і дамовах пазыкі. У першым доме, па падліках пацярпелых, было прададзена 107 кватэр. Але дом вырас з катлавана да ўзроўню трэцяга паверха, і грошы ў «Валыні» скончыліся.

Цяпер кіраўніцтва фірмы-забудоўшчыка пад следствам, фірма, пра якую нічога не вядома, пачала працэдуру банкруцтва, а людзям ніхто нічога не абяцае. Толькі страхоўшчык гатовы вярнуць грошы паводле наміналу, у рублях, чытай — у чатыры разы менш, чым было выплачана. Дольшчыкі ўжо збіраліся пад «шкілетам» свайго дома, спрабавалі ўсталяваць там расцяжкі. Расцяжкі здымала міліцыя. Людзі — а гэта пад сотню сем'яў, частка з якіх ўклала ў будоўлю апошняе, запісалі два відэазвароты да прэзідэнта. Але ўпэўненыя, што ролікі на Youtube Аляксандру Лукашэнку ніхто не паказаў.

фота Яўгена Ерчака, Tut.by

Сёння пацярпелыя ад забудоўшчыка распачалі адчайную спробу дагрукацца да кіраўніка дзяржавы — сталі з расцяжкамі каля Палаца Незалежнасці.

Прастаялі лічаныя хвіліны і сталі разыходзіцца. Тым не менш двух чалавек затрымалі. Паводле звестак дольшчыкаў, міліцыя забрала ў РУУС Цэнтральнага раёна Сяргея Шунько і Леаніда Красоўскага, а таксама журналістку «Народнай Волi» Кацярыну Андрэеву. Пазней яе вызвалілі.

Чытаць таксама: Cотня сем’яў уклалі свае грошы ў будоўлю шматпавярховіка ў Мінску, а ў выніку засталіся і без грошай, і без жылля

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць