У апошнім выпуску часопіса Inspire, які выдаецца тэрарыстычнай групоўкай «Аль-Кайда», апублікаваныя адкрытыя заклікі да нападаў на вядомых амерыканскіх бізнэсоўцаў, паведамляюць амерыканскія СМІ.
У спіс запланаваных ахвяр баевікоў ўвайшлі заснавальнік Microsoft Біл Гейтс, мільярдэры Уорэн Бафет, Чарлз і Дэвід Кох, а таксама экс-мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг.
У часопісе таксама гаворыцца, што гэтыя асобы могуць быць выключаны са спісу, калі яны пераінвестуюць ўсе свае сродкі за межамі Амерыкі. Таксама ад іх патрабуецца заявіць пра свой пратэст супраць падтрымкі Ізраіля.
«Аль-Кайда» — тэрарыстычная арганізацыя, якая нясе адказнасць за многія крывавыя тэракты.
Каментары