Праз паўтары тысячы гадоў Апостальскі Пасад вырашыў асучасніць спіс сямі смяротных грахоў, прыстасаваўшы яго да эпохі глябалізацыі.

Як піша The Times, новы спіс апублікаваны ўчора ў ватыканскай газеце L’Osservatore Romano.
Да смяротных грахоў адносяцца забойства, выкарыстанне кантрацэптываў, аборт, ілжэсведчанне, шлюбная здрада і інш.
Епіскап Джанфранка Джыроці, кіраўнік Апостальскага пенітэнцыарыя — царкоўнага трыбунала, які адказвае ў Ватыкане за споведзь і адпушчэнне грахоў, падкрэсліў, што святарам неабходна прымаць да ўвагі «новыя грахі, якія з’явіліся на гарызонце чалавецтва ў сувязі з няспынным працэсам глабалізацыі».
Епіскап Джыроці паведаміў таксама, што да смяротных грахоў адносяцца наркотыкі і сацыяльная несправядлівасць, з‑за якой узнікае галеча. Па яго словах, у цэнтры ўвагі Ватыкана па‑ранейшаму застаюцца два такіх смяротных грахі, як аборты, а таксама педафілія.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары