Грамадства5151

Актрыса Купалаўскага тэатра: Пішыце, усё адно атрымаю трынды, заробак у мяне — тры мільёны

Акцёры Купалаўскага тэтра Ганна Хітрык і яе муж Сяргей Рудзеня агучылі памеры сваіх заробкаў.

«У нас усё добра з заробкамі, нават не хочацца ісці на свае астатнія пяць прац. Але пішыце, усё роўна трынды атрымаю за ваш матэрыял: 2,8—3 мільёны ў нас заробак. Вядома, калі будзеш сядзець у тэатры бязвылазна, заробак будзе большым», — паведаміла для Еўрарадыё Ганна Хітрык.

Яна кажа, што размеркаванне сямейнага бюджэту вельмі простае: «Калі ёсць кватэра, усё прасцей, пайшоў у «Еўраопт», замовіў усё, камуналку там аплаціў. А у нас жыллё арэнднае, таму заробак аднаго з нас ідзе на аплату жылля і садок. А на заробак другога мы жывем».

Актрыса распавядае, што жыць было б складана, калі б не падпрацоўкі: «Мы дарослыя людзі і разумеем, што трэба варушыцца» — і дапамогі бацькоў мужа: »Сярожыны бацькі пастаўляюць нам бульбу, моркву. Яны жывуць у Салігорску і працуюць у восем рук. Без іх падтрымкі было б складана».

Не можа пахваліцца высокім заробкам рок-князёўна і актрыса тэатра імя Горкага Анастасія Шпакоўская. 

Лідарка гурта Naka кажа, што заробак у беларускіх акцёраў, нават у топавых, не такі і вялікі, як гэта заведзена лічыць: «Сезон пачаўся 18 жніўня, у мяне вышэйшая катэгорыя і многа галоўных ролей. Заробак я атрымала… 2,5 мільёна. Калі б не муж, я б, напэўна, з голаду памерла».

«Праца ў тэатры ніколі не была высокааплатнай. Акцёры маскоўскіх тэатраў таксама не могуць пахваліцца высокімі заробкамі, але ж там яны не такія маленькія! Цяпер усе атрымліваюць не многа, нягледзячы на выбары і абяцаныя нейкія прывілеі. Калі ты не міліцыянер ці спартсмен», — пра апошняе павышэнне заробку Анастасія не памятае. 

Заробак з красавіка ў Анастасіі Шпакоўскай не надта вырас

Пра заробкі ў 4 мільёны кажуць Еўрарадыё і ў Гродзенскім тэатры лялек. Дырэктар тэатра Марыя Шабашова кажа, што зарабляюць самі.

«З даплатамі, якія мы самі зарабляем, заробак складае 4 мільёны. Аклад, які нам дзяржава дае, складае не больш за 2,2 мільёна рублёў. Але мы ж не можам сядзець і чакаць, калі нам нешта дасць дзяржава. Ёсць месяцы, калі атрымліваем пяць, а ёсць, калі і тры», — кажа дырэктарка.

Але многія тэатры, куды звярнулася Еўрарадыё, хаваюць, колькі атрымліваюць акцёры — не называюць нават сярэднюю суму. Па дадзеных Белстата, заробак дзеячаў культуры за ліпень роўны 5,3 мільёна рублёў.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?1

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак9

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца9

За адмову разблакаваць тэлефон пры ўездзе ў Расію цяпер можна сесці на 15 сутак4

Жанчына схадзіла ў філармонію і абурылася, што ў скрыпачкі на сцэне спаўзла брэтэлька бюстгальтара11

Зяленскі лічыць зачыстку інтэрнэту ў Расіі падрыхтоўкай да ўдару па Балтыі25

Мужчына расстраляў васьмярых дзяцей у ЗША8

Іран адмаўляецца ад сустрэчы з амерыканцамі ў Ісламабадзе. Байкот выдае глыбокі раскол у Тэгеране4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?1

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць