Грамадства66

Статкевіча на заўтра выклікаюць у суд, Някляева — у міліцыю

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч і экс-кандыдат Уладзімір Някляеў на 22 верасня выкліканыя ў суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Пікет 10 верасня, фота Сяргея Гудзіліна.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Паводле яго слоў, абодва палітыкі цяпер знаходзяцца за межамі Беларусі. «Ніхто ім у рукі позвы не ўручаў, яны за іх не распісваліся. Хутчэй за ўсё, яны ведаюць гэтую інфармацыю ад хатніх. Наколькі я ведаю, гэтыя апавяшчэнні з грубейшымі працэдурнымі парушэннямі», — распавёў Лябедзька.

Ён выказаў здагадку, што позвы ў суд дасланыя ў сувязі з правядзеннем 10 верасня каля ГУМа несанкцыянаванага пікету «За сумленныя і свабодныя выбары», у якім удзельнічалі Статкевіч і Някляеў. У дачыненні да абодвух палітыкаў тады былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Лябедзька не выключыў, што аналагічную позву могуць даслаць і яму, бо ён таксама быў на пікеце.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч пасля выхаду на волю 22 жніўня пастаўлены на прафілактычны нагляд тэрмінам на восем гадоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу12

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты43

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Чаму сядзець на кукішках важна для здароўя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу12

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць