Грамадства44

ДАІ: Мы не спрабавалі стварыць шчыт з аўтамабіляў, а наадварот

патрабавалі, каб кіроўцы ехалі ў Менск. Пра гэта сёньня заявіў на брыфінгу намесьнік Упраўленьня Дзяржаўтаінспэкцыі МУС палкоўнік Ігар Ваніцкі.

Супрацоўнікі ДАІ не спрабавалі стварыць шчыт зь легкавых аўтамабіляў грамадзян на трасе Менск—Мікашэвічы. Пра гэта сёньня заявіў на брыфінгу намесьнік Упраўленьня Дзяржаўтаінспэкцыі МУС палкоўнік Ігар Ваніцкі.

Матэрыялы праверкі па факце дарожна‑транспартнага здарэння 2 сакавіка ў Мінскім раёне непадалёк ад вёскі Сенніца будуць перададзеныя для прававой ацэнкі або ў пракуратуру Мінска або ў Генеральную пракуратуру. Аб гэтым 12 сакавіка паведаміў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Ігар Ваніцкі.

ДТЗ здарылася ў нядзелю, 2 сакавіка, прыкладна ў 21.43. Паводле інфармацыі І.Ваніцкага, у гэты дзень малады чалавек, вадзіцель аўтамабіля «Гольф», у нецвярозым стане выехаў з Гомеля ў Мінск. У Слуцку ён працягваў ужываць спіртныя напоі і, як сведчаць пасажыры салона, працягваў піць за рулём у дарозе. У раёне Слуцка супрацоўнікі мясцовай Дзяржаўтаінспекцыі паспрабавалі спыніць машыну за перавышэнне хуткасці, аднак вадзіцель не падпарадкаваўся ім, пасля чаго за ім была арганізавана пагоня міліцэйскіх машын з уключанымі мігалкамі і сірэнамі.

Паводле слоў І.Ваніцкага, прыцягнуць да дапамогі ў затырманні парушальніка супрацоўнікаў ДАІ іншых раёнаў не ўдалося «па аб\’ектыўных прычынах». Так, паводле яго слоў, з‑за «мёртвых зон радёсувязі» інфармацыю аб набліжэнні да сталіцы парушальніка гарадское ДАІ атырмала за 19 хвілін да ДТЗ. Насустрач яму былі высланыя два бліжэйшыя экіпажы, якія выязджалі з горада на адлегласці адзін ад аднаго ў некалькі сотняў метраў па сустрэчнай паласе, прыцягваючы ўвагу вадзіцеляў, якія ўязджалі ў горад, сірэнамі і мігалкамі. Вадзіцелі зніжалі хуткасць, калі бычылі машыны ДАІ, што рухаліся ім насустрач.

Калі першая машына ДАІ параўнялася з транспартнымі сродкамі, якія ўязджалі ў Мінск і замыкалі калону, адзін з супрацоўнікаў міліцыі выйшаў з машыны і знакамі прапанаваў ім прадоўжыць рух. Другі супрацоўнік выйсці не паспеў, бо здарылася сутыкненне: «Гольф» урэзаўся ў аўтамашыну, што запавольвала ход і ехала ў бок горада. У выніку ДТЗ вадзіцель «Гольфа» практычна не пацярпеў, цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымала яго пасажырка і лёгкія цялесныя пашкоджанні — людзі, якія былі ў другім аўтамабілі.

Паводле слоў І.Ваніцкага, ён лічыць дзеянні супрацоўнікаў ДАІ ў той канкрэтнай абстаноўцы правільнымі. Паводле яго слоў, з‑за несвоечасовага прыняцця інфармацыі экіпажы спазніліся да месца, дзе можна было б заблакаваць машыну парушальніка. Прычым, як зазначыў намеснік начальніка ДАІ, міліцыянеры збіраліся прапусціць машыны цывільных грамадзян і пакласці на дарозе спецыяльнае прыстасаванне тыпу «Ёж» для спынення парушальніка, які ў гэты час рухаўся з хуткасцю 120‑140 км/гадз, а хуткасць яго на трасе дасягала 180 км/гадз.

І.Ваніцкі папрасіў прабачэння за дзеянні сваіх супарцоўнікаў. «З маральнага пункту гледжання гэта зусім дрэнна. На адной чашы шаляў — ДТЗ, на другой — меркаванні супрацоўнікаў ДАІ адносна наступстваў, што маглі быць, калі б «Гольф» уехаў у горад», — сказаў ён.

Нагадаем, у пракуратуру Мінска 11 сакавіка перададзена скарга на дзеянні супрацоўнікаў дарожна‑патрульнай службы ДАІ, якія стварылі небяспечную сітуацыю для жыцця і здароўя грамадзян. Як паведаміла БелаПАН адвакат Вера Страмкоўская, 2 сакавіка на 8‑м кіламетры аўтадарогі Мінск — Мікашэвічы супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі для таго, каб спыніць парушальніка, які пераследаваўся міліцыяй, стварылі загароджу з аўтамашын, у якіх знаходзіліся людзі, якія нічога не падазравалі.

Тым часам стала вядома, што сталічныя аўтамабілісты маюць намер правесці 13 сакавіка своеасаблівую акцыю пратэсту. Аб гэтым гаворыцца ў лістах, якія 12 сакавіка многія інтэрнет‑карыстальнікі атрымалі па электроннай пошце. У іх прапануецца «абазначыць сваю аўтамашыну невялікай чорнай стужкай на антэне» ў сувязі з «самавольствам супрацоўнікаў ДАІ».

БелаПАН

Каментары4

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

У Мінску 16‑гадовая дзяўчына на самакаце трапіла пад колы тралейбуса2

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць