Кіно11

Пенсіянер у стартапе – кіно «Стажор»

Жанр: камедыя, драма
Рэжысёр: Нэнсі Маерс
У ролях: Роберт дэ Ніра, Эн Хэтэўэй Рэнэ Русо, Андэрс Холм, Джо Джо Кушнер, Эндру Рэнелс, Адам Дзівайн, Зак Перлман, Джэйсан Орлі
Адзнака: 8

70-гадовы ўдавец Бэн Уітакер пасля шматгадовай працы на прадпрыемстве выходзіць на пенсію. Зразумеўшы, што жыццё на гэтым не скончанае, ён падарожнічае па свеце. Вярнуўшыся дахаты ў Бруклін, усё-такі сумуе без хоць якога занятку. Тым часам у новым стартапе — інтэрнэт-краме па продажы адзення — абвяшчаюць нечаканую акцыю: набіраюць пенсіянераў. Бэн прапануе сваю кандыдатуру і становіцца стажорам у маладой таленавітай кіраўнічкі кампаніі Джулс Осцін.

Фільм зняты па арыгінальным сюжэце галівудскай сцэнарысткі і рэжысёркі Нэнсі Маерс («Чаго хочуць жанчыны», 2000). Паспяховую кіраўнічку стартапа сыграла Эн Хэтэўэй («Інтэрстэлар» (2014), «Адрынутыя» (2012) — узнагарода «Оскар-2013»), а роль самотнага пенсіянера дасталася легендарнаму Роберту дэ Ніра, на рахунку якога больш за сто роляў і два «Оскары».

Лёгкі, душэўны стыль з доляй добрага жыццёвага гумару ўласцівы стужкам Нэнсі Маерс. Тут яна закранула і некаторыя сацыяльныя праблемы: неабходнасць адчуваць увагу да сябе і быць некаму патрэбным, дзяліцца сваім досведам — для людзей сталага веку, перагружанасць сучасных бізнэсвумен, адданасць ідэям і недахоп часу для ўласнай сям’і — для маладых талентаў. У стужцы паказаная гісторыя паспяховага суісванвання і супрацы адкрытых свету людзей розных пакаленняў.

Фільм выйшаў добры і пазітыўны, пасуе для сямейнага прагляду.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыптыз на вачах у суседзяў у Брэсце скончыўся для дзяўчыны крыміналкай4

Гомельская чыноўніца адсудзіла ў працадаўцы 10 тысяч долараў і раскрыла свой заробак. Верагодна, пазоў аплацяць з гарадскога бюджэту5

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць