27 кастрычніка ў Вільні ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе сустрэча з былым палітвязнем Мікалаем Дзядком.
«У мінулым годзе мы ўсе разам спрабавалі падтрымаць Міколу сваімі паштоўкамі і адкрытымі лістамі, цяпер жа прыйшоў час асабіста сустрэцца з нашым калегам, які цяпер навучаецца ў ЕГУ на дзённым аддзяленні», — паведамляецца на старонцы ў фэйсбуку студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ.
Зарэгістравацца на сустрэчу можна па гэтым адрасе.
Мікалай Дзядок вучыцца ў ЕГУ на новай бакалаўрскай праграме «Сусветная палітыка і эканоміка».
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
Каментары