Эканоміка1111

Мясніковіч выказаўся за рэформы ў эканоміцы

Уступленне Беларусі ў СГА, паспяховая праца ў ЕАЭС і Саюзнай дзяржаве непарыўна звязаны з рэформамі, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч 23 кастрычніка ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця».

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

«Калі не праводзіць рэформаў, а фарсіраваць інтэграцыйныя працэсы на базе таго, што ёсць, то вынікі могуць апынуцца нават адмоўнымі», — папярэдзіў ён.

Мясніковіч адзначыў, што ўступленне ў СГА прынясе змяненне структуры эканомікі, рынку працы і заробкаў, абвострацца праблемы шэрагу прадпрыемстваў, зменіцца магчымасць падтрымкі вёскі, узрасце нагрузка на эканоміку ў цэлым.

«Але адкрываюцца вялікія магчымасці для рэалізацыі нашых тавараў на сусветных рынках»,— упэўнены ён. Кіраўнік Савета Рэспублікі падкрэсліў, што ўступленне ў СГА не будзе азначаць аўтаматычнага абнулення ўвазных мытных пошлін. «Разам з тым СГА валодае інструментамі, якія дазваляюць абараняць тую ці іншую галіну. Трэба ў гэтым кірунку папрацаваць», — заклікаў Мясніковіч.

«Што тычыцца ЕАЭС, — працягваў ён, — то падпісаны ў мінулым годзе дагавор аб яго стварэнні не апраўдвае многіх чаканняў. Шмат у чым — з-за пераходнага перыяду да 2020 года. Акрамя таго, толькі па гандлі таварамі існуе каля 400 бар'ераў. Усё гэта не магло не адбіцца на аб'ёме ўзаемнага гандлю ЕАЭС з трэцімі краінамі, які знізіўся на траціну».

Мясніковіч таксама заявіў, што Расія — гэта галоўны канкурэнт беларускіх тавараў: «Гэта адзін і той жа сегмент цэнаў, узровень якасці, але сабекошт ў іх ніжэйшы: цана на газ для прадпрыемстваў у Расіі ніжэйшыя ў тры разы, электраэнергіі — у 1,5 разы, падатковая нагрузка — на 10-15%».

Старшыня верхняй палаты заклікаў Мінэканомікі і яго НДІ пралічыць мэтазгоднасць залічэння ў бюджэт газавай дэльты, калі канчатковаму спажыўцу ў Беларусі газ прадаюць значна даражэй, чым ён каштуе на ўваходзе ў краіну.

«Зразумела, што для бюджэту з гэтай дэльтай спакайней, але можа знізіць гэтую нагрузку, забяспечыць зніжэнне сабекошту і павысіць канкурэнтаздольнасць нашых тавараў?» — пацікавіўся Мясніковіч. Пра тое, ці варта пры гэтым ліквідаваць перакрыжаванае субсідаванне і падняць цану для насельніцтва спікер не ўзгадваў.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць