Меркаванні1111

Яраслаў Раманчук: Што такое беднасць у ЗША

Бюро перапісу насельніцтва ЗША апублікавала даклад аб стане беднасці ў ЗША. Зафіксавана рэкордная колькасць бедных - 46,2 мільёна або кожны сёмы. Прывядзём некалькі фактаў пра жыццё бедных у Амерыцы.

- 80% бедных жывуць у дамах з кандыцыянерамі, а ў 1970 г. толькі 36% усіх амерыканцаў мелі кандыцыянеры;

- У 92% бедных хатніх гаспадарак ёсць мікрахвалевая печ;

- у амаль 3/4 усіх бедных хатніх гаспадарак ёсць аўтамабіль або грузавік; у 3/5 бедных сем'яў маецца два і больш транспартных сродкаў;

- у 2/3 бедных маецца кабельнае або спадарожнікавае тэлебачанне;

- у 2/3 сем'яў ёсць, як мінімум, адзін DVD плэер;

- у паловы бедных сем'яў ёсць камп'ютар;

- больш чым у паловы бедных сем'яў ёсць сістэма відэагульняў (Xbox або PlayStation);

- У 43% бедных сем'яў ёсць доступ у інтэрнэт;

- у кожнай трэцяй беднай сям'і ёсць тэлевізар плазма ці LCD;

- 96% бацькоў у бедных сем'ях заявілі, што іх дзеці ніколі не адчувалі голаду, таму што няма за што было купіць ежу;

- 83% бедных сем'яў заявілі, што ў іх дастаткова харчавання;

- 82% дарослых бедных заявілі, што ніколі не галадалі на працягу года з-за таго, што не было грошай купіць ежу;

- 49,5% бедных сем'яў жывуць у асобных дамах, 40% - у кватэрах, толькі 9,5% жывуць у мабільных дамах, на працягу года толькі 4% бедных сем'яў часова засталіся без жылля;

- сярэдні бедны амерыканец мае больш жылой плошчы, чым сярэднестатыстычны (а не бедны) швед;

- сярэдняе спажыванне бялкоў, вітамінаў і мінералаў практычна такое ж у бедных, як у сярэдняга класа і значна вышэй рэкамендаваных нормаў.

Так што беднасць адносная. Так што калі вам у наступны раз будуць казаць, што ў Амерыцы ўсё яшчэ «неграў лінчуюць», а капіталізм не мае чалавечага твару, ацаніце гэтыя лічбы. Калі беларускі студэнт за лета можа зарабіць нават $ 10 тысяч, беднасць у пераважнай колькасці выпадкаў з'яўляецца выбарам самога чалавека ці вынікам яго адносінаў да працы, сям'і і сяброў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

Мітрапаліта Іларыёна, у машыне якога знайшлі белы парашок, Масква перавяла з Чэхіі ў бразільскае захалусце13

Міліцыянты патлумачылі, чаму не дэпартавалі кіроўцу «Гелендвагена» з Казахстана, што паркавалася на тратуары ў Мінску10

Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі3

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць