Эканоміка

Удасканалены парадак увядзення і размеркавання квот на вытворчасць алкаголю

У Беларусі ўдасканалены парадак устанаўлення і размеркавання квот на вытворчасць алкаголю. Дадатковыя крытэрыі ўстанаўлення квот уведзеныя пастановай Савета міністраў ад 23 кастрычніка 2015 года № 893, паведамляе прэс-служба ўрада. 

У прыватнасці, прадугледжана, што сумарны аб'ём частак квот на вытворчасць па кожным відзе алкагольнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, антысептычных лекавых, ветэрынарных і дэзінфіцыруючых сродкаў, якія адносяцца да нехарчовай прадукцыі з утрыманнем спірту, не можа перавышаць разліковай патрэбнасці ў іх, павялічанай на 10%. 

«Гэта будзе садзейнічаць аптымізацыі вытворчых магутнасцяў, павышэнню эфектыўнасці іх выкарыстання, у тым ліку шляхам выпуску алкагольнай прадукцыі для паставак на экспарт», — зазначылі ў прэс-службе. 

Пастанова набудзе моц праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць