Грамадства11

ПОЎНАЕ ВІДЭА з акцыі памяці ахвяр сталінізму ля будынка КДБ у Мінску

29 кастрычніка ў Мінску каля будынка КДБ адбылася акцыя, прысвечаная памяці ахвяр сталінізму. 

Як гэта было, глядзіце ў поўным відэа ад Нашай Нівы.

Сёння на праспекце Незалежнасцi каля будынка КГБ у Мiнску прайшла акцыя «Ланцуг памяцi». Мэтай акцыi было нагадаць пра злачынствы сталiнiзму супраць беларускага народа i засцерагчы ад новых злачынстваў.

Людзі сталі ланцугом уздоўж праспекта і паставілі дзясяткі свечак на прыступках параднага ўваходу ў будынак. 

Акцыю арганізоўваў палітык Мікола Статкевіч. На яе сабраліся каля 150 чалавек са свечкамі. Акцыя прайшла без затрыманняў, але міліцыя склала пратаколы на яе арганізатараў.

Удзельнікі акцыі віталі воплескамі машыны, што сігналілі ім на знак салідарнасці.

29 і 30 кастрычніка 1937 года было кульмінацыяй масавых расстрэлаў беларускіх элітаў. Савецкі рэжым знішчыў больш за 90% вышэйшых чыноўнікаў, топ-менеджараў (дырэктараў і галоўных інжынераў прадпрыемстваў), святароў, інтэлектуалаў, людзей мастацтва Беларусі. Гэта была прадуманая палітыка, аналагічная той, якую праводзілі на акупаваных тэрыторыях нацысты. Яе мэтай было пазбавіць паднявольныя народы ўласных эліт — тых груп, якія былі б здольныя ўзначальваць грамадства.

Беларусь і Украіна панеслі асаблівы цяжар рэпрэсій, бо Сталін разумеў, што гэтыя «заходнія» народы СССР патэнцыйна самыя нелаяльныя. Гісторык Цімаці Снайдэр назваў нашы краіны «крывавымі землямі», якія найбольш у Еўропе пацярпелі за 1930—1950 гады.

Усяго ў Беларусі было рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек, з іх каля 200 тысяч загінула. Як выявіў гісторык Леанід Маракоў, жыццё некалькіх дзясяткаў тысяч скончылася ў сутарэннях будынка НКВД. Сваіх ахвяр энкавэдысты вывозілі грузавікамі і хавалі ў безназоўных брацкіх магілах у лесе каля вёскі Цна, які цяпер называецца Курапаты.

Большую частку ўдзельнікаў тых злачынстваў знішчылі самі сталіністы, такім чынам замятаючы сляды. Аднак некаторыя з іх засталіся непакараныя.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць