Грамадства44

Беларускі агент у Літве атрымаў тры гады і тры месяцы

Віленскі акруговы суд у чацвер прызнаў вінаватым у шпіянажы на карысць Беларусі былога работніка дзяржпрадпрыемства паслуг паветранай навігацыі Oro navigacija 57-гадовага Рамуальда Ліпскага і прысудзіў яго да трох гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі.

Асуджаны павінен адбыць пакаранне ў папраўчым доме. Ліпскі знаходзіцца за кратамі з 24 студзеня мінулага года, таму яму застаўся год і чатыры месяцы.

«Суд устанавіў, што, выконваючы заданне беларускай разведкі, Ліпскі збіраў інфармацыю, якая цікавіць беларускую разведку — на прадпрыемстве Oro navigacijа, дзе працаваў, 19 кастрычніка 2012 г сфатаграфаваў сакрэтныя дакументы і схемы, гэту інфармацыю перадаў прадстаўніку замежнай разведкі», — абвясціла старшыня калегіі трох суддзяў Юргіта Мачоніце.

Па словах суддзі, Ліпскі дзейнічаў па ўказанні прадстаўніка беларускай разведкі Сяргея Куруленкі — ён казаў мужчыну, якую збіраць інфармацыю пра аэрапорты, армію. Але, па словах суда, не ўсе сабраныя падчас дасудовага расследавання дадзеныя пацвердзіліся.

Суд адзначыў, што пасля 22 кастрычніка 2012, калі Ліпскі перадаў беларусу першую інфармацыю, службовыя асобы дзейнічалі незаконна — хоць ужо былі выяўлены магчымыя пагрозы, якія праводзілі расследаванне службовыя асобы не прадухілілі далейшыя яго дзеянні.

Гэты вердыкт яшчэ не ўступіў у сілу - яго можна абскардзіць ў апеляцыйным парадку. Пракурор Рэдас Савіцкас прапаноўваў асудзіць Ліпскага на 8 гадоў.

Устаноўлена, што ў сваім працоўным кабінеце Ліпскі таемна фатаграфаваў дакументы і іншыя аб'екты. Сабраная і перададзеная Беларусі інфармацыя аб літоўскай арміі, яе падраздзяленнях, дзяржаўных прадпрыемствах, мела стратэгічнае значэнне для нацыянальнай бяспекі Літвы, іх дзейнасць, аб'екты і абсталяванні на гэтых прадпрыемствах.

Ліпскі ведаў, што Куруленка з'яўляецца работнікам разведкі, пастаянна супрацоўнічаў з ім па ўласнай волі, распавядаў яму пра аэрапорты.

Пракурор адзначыў, што падчас дасудовага расследавання былі сабраныя дадзеныя пра тое, што Куруленка, які часта бываў у Літве, таксама збіраў інфармацыю, ездзіў на аб'екты літоўскай арміі, назіраў за імі і фатаграфаваў — беларускі агент быў заўважаны ў аэрадрома ў Палукнісе, дзе фатаграфаваў вайсковае падраздзяленне.

Таксама Куруленка цікавіўся сіламі НАТА ў Літве, турмамі ЦРУ, якія, магчыма, былі ў Літве.

Ліпскі не прызнаў сваю віну і сцвярджаў, што гэта правакацыя.

Паводле яго слоў, усе арганізавала «ўлада, органы бяспекі». З работнікам беларускай разведкі С.Куруленкам тэхнік прадпрыемства Oro navigacijа пазнаёміўся прыкладна 3 гады таму падчас мерапрыемства ў гасцініцы Villon.

Інфармацыю аб стратэгічных аб'ектах Ліпскі збіраў з 2011 года да 4 сакавіка 2013 года, калі ў Вільні, на вул. Дарыуса і Гірэнаса была зафіксавана яго апошняя сустрэча з Куруленкам.

У ходзе расследавання ўстаноўлена, што Ліпскі на сваім працоўным месцы 19 кастрычніка 2012 года лічбавым фотаапаратам сфатаграфаваў дакументы Oro navigacijа, звязаныя з Віленскім аэрапортам.

У пяці папках, якія фатаграфаваў Ліпскі, была інфармацыя аб інфраструктуры кампаніі Oro navigacijа, камунікацыйных каналах, тэхнічныя дадзеныя рознага абсталявання, а таксама розная інфармацыя аб аэрапорце і яго інфраструктуры, тэхнічная дакументацыя ўзлётных палос і інш. Лічбавую карту са здымкамі Ліпскі перадаў беларусу праз тры дні — 22 кастрычніка.

На наступнай сустрэчы, якая адбылася 4 сакавіка 2013 года, Ліпскі абяцаў перадаць разведчыку інфармацыю аб Закняйскім аэрапорце, базе НАТА, яе абароне, размяшчэнні уваходаў на тэрыторыю аэрапорта, планаваных новых аб'ектах, а таксама пра тое, якімі сродкамі сувязі і назірання карыстаюцца ваенныя НАТА. Таксама Ліпскі збіраў інфармацыю пра работнікаў Закняйскага аэрапорта.

Мяркуецца, што інфармацыю, сабраную ў Закняй, Ліпскі перадаў беларускаму разведчыку вусна пры сустрэчы. Ён тады паабяцаў і далей супрацоўнічаць з Беларуссю і перадаваць розныя дадзеныя.

У Ліпскага было шмат сувязяў у Беларусі і Расіі, дзе ён часта бываў. У ходзе расследавання не было ўстаноўлена, што за перададзеную беларусу інфармацыю Ліпскі атрымліваў грашовую ўзнагароду.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць