Улада22

ГАЗ і КАМАЗ прэтэндуюць на МАЗ

Урад найбліжэйшым часам абмяркуе акцыянаваньне Менскага аўтамабільнага заводу. Пра гэта заявіў у Менску на паседжаньні круглага стала ў пытаньнях саюзнай праграмы дызэльнага машынабудаваньня намесьнік міністра прамысловасьці Валянцін Гурыновіч.

Урад Беларусі найбліжэйшым часам абмяркуе з Групай ГАЗ і КАМАЗам акцыянаваньне Менскага аўтамабільнага заводу.

Пра гэта заявіў у Менску на паседжаньні круглага стала ў пытаньнях саюзнай праграмы дызэльнага машынабудаваньня намесьнік міністра прамысловасьці Валянцін Гурыновіч:

«Мы атрымалі прапанову ад ГАЗу і КАМАЗу па іх магчымым удзеле ў акцыянаваньні Менскага аўтазаводу, я нядаўна вярнуўся з камандзіроўкі, дзе падрабязна вывучаў гэтае пытаньне. Найбліжэйшым часам будзе сустрэча на ўзроўні ўраду, дзе мы абмяркуем усе дэталі».

У той жа час намесьнік міністра заўважыў, што сёньняшняя прапанова расейскіх кампаній не зусім задавальняе Беларусь.

«ГАЗ і КАМАЗ хацелі б бачыць МАЗ кампаньёнам, але хутчэй, меншым партнэрам, і гэта нас не задавальняе», — сказаў Гурыновіч

Паводле Хартыі’97

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць