Здарэнні2121

23-гадовую гродзенскую прастытутку асудзілі на 12 гадоў за сэксуальны гвалт над уласным сынам

Суд Ленінскага раёна Гродна прысудзіў 12 гадоў зняволення 23-гадовай гарадзенцы, якая ўчыніла сэксуальны гвалт са свайго малалетняга сына, піша Гродзенскі блог s13.

Відэафайл з дзіцячай парнаграфіяй у інтэрнэце знайшла летам 2015 года дацкая паліцыя. Мяркуецца, што распаўсюджваць яго пачаў жыхар Нямеччыны. А сам запіс быў зроблены праз Skype падчас сеансу сувязі з карыстальнікам з Гродна. Потым высветлілася, што гродзенскім абанентам была маладая дзяўчына, якая раней тройчы прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за занятак прастытуцыяй.

Судовае следства даказала, што маладая маці для атрымання грашовай узнагароды ад жыхара замежнай дзяржавы ўчыніла сэксуальны гвалт над сваім малалетнім сынам, што дэманстравалася праз інтэрнэт-трансляцыю.

Акрамя гэтага, падчас расследавання крымінальнай справы выявілася, што жанчына мела дачыненне да несанкцыяванага доступу да асабістай інфармацыі трэціх асоб, а таксама замаху на несанкцыянаваны доступ да асабістай інфармацыі.

Маладую гродзенку прызналі вінаватай па некалькіх абвінавачаннях — гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з паказам непаўналетняга, несанкцыяваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, замах на несанкцыяваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі.

Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання суд прызначыў ёй 12 гадоў у папраўчай калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. Таксама суд спагнаў з жанчыны ўсю суму, атрыманую за трансляцыю дзеянняў сэксуальнага характару супраць яе малалетняга сына.

Пракуратура Гродна накіравала ў суд заяву, каб пазбавіць 23-гадовую гродзенку бацькоўскіх правоў.

Прысуд пакуль не набыў законную моц.

Каментары21

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Трампа назваў ідыётамі тых, хто даў дазвол на дальнабойныя ўдары па Расіі18

У Абхазіі паспрабавалі захапіць Дзяржтэлерадыёкампанію1

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто1

У Германіі і Аўстрыі за крадзяжы з крамаў затрымалі беларусаў

У выніку ўдару па Сумах дзесяць загінулых, паўсотні параненых1

Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?1

Зяленскі пракаментаваў дазвол ЗША атакаваць тэрыторыю РФ7

Коўшык: Гэта і рукамі Рамашэўскай здарылася так, што «Белсат» цалкам залежны ад Польскага тэлебачання12

Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Галоўнае
Усе навіны →