Эканоміка11

Белстат з 2016 года зменіць методыку падліку ВУП

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі з 1 студзеня 2016 года ўводзіць міжнародны стандарт СНС-2008, паведамілі ў Белстаце.

Стандарт СНС-2008 распрацаваны пад эгідай Статыстычнай камісіі ААН і ўлічвае апошнія тэндэнцыі сусветнай эканомікі. На СНС-2008 перайшлі краіны ЕС, ЗША, Канада, план па ўкараненні СНС-2008 распрацаваны ў кожнай з краін СНД.

У абноўленым стандарце прадугледжана прынцыпова новая трактоўка шэрага важных эканамічных аперацый. Гэта адлюстраванне расходаў на навукова-даследчую дзейнасць, ваенных расходаў, паслуг фінансавага пасрэдніцтва, паслуг па пражыванні ва ўласным жыллі. Змяненні закрануць усе тры метады разліку ВУП — вытворчы метад, метад выкарыстання даходаў і метад фарміравання ВУП па крыніцах даходаў.

Так, пры разліку ВУП вытворчым метадам зменшыцца прамежкавае спажыванне і павялічыцца валавая дабаўленая вартасць. Пры разліку метадам канчатковага выкарыстання зменшацца расходы на канчатковае спажыванне сектара дзяржкіравання і павялічыцца валавое накапленне асноўнага капіталу. Уплыў гэтага змянення на ВУП у дынаміцы за 3 гады вядзе да росту ВУП у сярэднім на 0,5 працэнта.

СНС-2008 таксама рэкамендуе класіфікаваць сістэмы ўзбраення ў якасці асноўных сродкаў. Расходы на ўзбраенне, тэрмін выкарыстання якіх перавышае 1 год, павінны быць перанесены з прамежкавага спажывання ў валавое накапленне, што прывядзе да павелічэння аб'ёму ВУП.

Паслугі фінансавага пасрэдніцтва, якія вымяраюцца ўскосным чынам (ПФПВУ), раней вылучаліся ў асобны від эканамічнай дзейнасці. Пры разліку ВУП у адпаведнасці з СНС-2008 велічыня ПФПВУ, уключаная ў прамежкавае спажыванне, зменшыцца, што павялічыць ВУП.

Абноўлены падыход да ўліку паслуг па пражыванні ва ўласным жыллі таксама прывядзе да росту ВУП.

Большасць краін, якія ўкаранілі СНС-2008, уключылі незаконную дзейнасць у аб'ём ВУП. Гэта вытворчасць і распаўсюджванне наркотыкаў, прастытуцыя, кантрабанда алкаголю, тытуню. «Асноўнай праблемай для Беларусі пры вывучэнні гэтага напрамку з'яўляецца падбор аб'ектыўных крыніц інфармацыі. Ацэнка, зробленая на аснове даных МУС і экспертных меркаванняў, паказала нязначны аб'ём такой дзейнасці. Таму незаконная дзейнасць не знойдзе адлюстравання ў складзе ВУП», — растлумачылі ў Белстаце.

У адпаведнасці з новымі метадалагічнымі падыходамі абсалютная велічыня ВУП за 2012 год павялічыцца на 3,4 працэнта. Абноўленыя падыходы таксама знойдуць адлюстраванне ў разліках ВРП абласцей і Мінска.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты1

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Успышка хантавіруса на MV Hondius: СААЗ пакуль не бачыць пагрозы далейшага распаўсюджвання інфекцыі1

Трамп сёння ляціць у Кітай

Прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання-2026»2

Вайна ў Іране пагражае апошнім азіяцкім гепардам — навукоўцаў вінавацяць у шпіянажы1

Памёр расійскі журналіст Уладзімір Малчанаў6

Пад Гроднам рысь выйшла з лесу і пазіравала людзям на бервяне ВІДЭА5

Беларус паехаў ваяваць за Расію з нашыўкай «Віцебск» ФОТАФАКТ9

У Харкаве суд працягнуў утрыманне пад вартай беларускага добраахвотніка Жэрара. Ён патлумачыў, адкуль у яго былі 1,4 мільёна еўра4

Трамп: Дамоўленасці з Пуціным, што ён атрымае ўвесь Данбас, няма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты1

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць