Эканоміка

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

Кампанію «ЛадаГарант», якая раней была адным з буйных забудоўшчыкаў Мінска, прызналі банкрутам. Эканамічны суд Мінска 5 мая адкрыў працэс ліквідацыі, які павінен завяршыцца да студзеня 2027 года, паведамляе Office Life.

Уладальнік «Лада-Гарант» Аляксей Ваганаў

Фірму больш за 30 гадоў таму стварыў прадпрымальнік Аляксей Ваганаў. Спачатку яна называлася «Лада ОМС-Холдынг». У свой час кампаніі, звязаныя з Ваганавым, актыўна займаліся будаўніцтвам жылля ў Мінску і ўзвялі кварталы на праспекце Дзяржынскага, вуліцах Шчорса, Маякоўскага, Грушаўскай, Чыгуначнай і ў іншых раёнах.

Аднак не ўсе праекты аказаліся паспяховымі. Адзін з самых вядомых — гатэльны комплекс Novotel Minsk Mayakovskaya — так і не быў завершаны. Пазней недабудаваны аб’ект перайшоў дзяржаве і быў перароблены пад медыцынскую ўстанову. Кампанія «Лада ОМС-Інжынірынг», якая займалася гэтым праектам, збанкрутавала ў 2024 годзе і пасля была ліквідаваная.

На сённяшні дзень у «ЛадаГарант» запазычанасць перад крэдыторамі складае каля 4,3 мільёна рублёў. Пры гэтым кошт яе актываў ацэньваецца прыкладна ў 1 мільён рублёў. Сярод маёмасці — грошы на рахунках, дэбіторская запазычанасць, нерухомасць, энергетычныя аб’екты, а таксама акцыі ТК Банка і Банка БелВЭБ.

Таксама за кампаніяй лічацца трактар МТЗ і самазвал ГАЗ, але іх фактычнае месцазнаходжанне цяпер невядомае. Яшчэ ў 2020 годзе тэхніку перадалі іншай фірме.

Сам Аляксей Ваганаў апошнім часам больш звязаны з аўтамабільнай галіной. Летась з’явілася інфармацыя, што завод «Юнісон», да якога ён меў дачыненне, трапіў у судовыя справы аб магчымым прымусовым пераходзе маёмасці дзяржаве. Таксама прадстаўнікі «Лада ОМС Тэхна» прапаноўвалі арганізаваць выпуск спецыяльных аўтамабіляў для людзей з інваліднасцю на базе «Брэстмаша».

Каментары

Цяпер чытаюць

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць