«Гавары праўду» выбрала першыя 10 кандыдатаў для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах

Таццяна Караткевіч з жыхарамі в. Пяскі Лідскага раёна, фота zapraudu.info
Сфармаваны спіс з першых 10 кандыдатаў для пазапартыйнага спісу «Так! За мірныя перамены» для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах. У яго ўвайшлі ў асноўным беспартыйныя грамадзяне, якія далучыліся да каманды «Гавары праўду» падчас прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Прыняць удзел у выбарах у рамках спісу прапаноўвалася ўсім грамадзянам Беларусі, якія падтрымліваюць праграму мірных пераменаў, незалежна ад іх партыйнай прыналежнасці або ідэалагічных поглядаў, падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.
За тры мінулыя тыдні Таццяна Караткевіч з актывістамі пабывала ў Гродне, Лідскім раёне, Брэсце, Гомелі, Заслаўі, дзе прайшлі дыскусіі з мясцовымі жыхарамі. Да канца снежня яна плануе наведаць 35 гарадоў і мястэчак.
Парламенцкія выбары ў Беларусі мяркуецца правесці ўвосень наступнага года.
Каментары