Свет2020

У Крыме ў ліцэі спалілі турэцкія кнігі і выгналі настаўнікаў?

У акупаваным РФ Крыме ў былым турэцкім ліцэі спалілі ўсе кнігі на турэцкай мове, а настаўнікаў турэцкай мовы прымусілі звольніцца.

Пра гэта на сваёй старонцы Facebook напісаў журналіст Асман Пашаеў, які з'яўляецца выпускніком гэтага ліцэя.

«У Крыме ў былым турэцкім ліцэі ў пасёлку Танкавым спалілі ўсе кнігі на турэцкай мове, а настаўнікаў турэцкай звольнілі», — напісаў ён.

«Спалілі бібліятэку турэцкага кабінета-лабараторыі. Выкладчыкаў прымусілі напісаць заяву па ўласным жаданні», — дадаў ён.

Праз некалькі гадзін журналіст удакладніў інфармацыю: «Дырэктар школы Мемет Кангіеў праз пасярэднікаў паведаміў, што інфармацыя пра спаленне кніг — няпраўда. Пра звальненне настаўнікаў абвяржэння няма. Але непасрэдна з ім пагутарыць не атрымалася пакуль».

Да акупацыі гэта была Крымская гімназія-інтэрнат для адораных дзяцей міністэрства адукацыі і навукі АРК. Пасёлак Танкавае знаходзіцца ў Бахчысарайскім раёне.

Гімназія заснавана турэцкім прадпрымальнікам і філантропам Фетхулахам Гюленам. Паводле інфармацыі «Украінскай праўды», там вучылася практычна ўся цяперашняя крымска-татарская эліта паўвострава.

Рэпрэсіі супраць ліцэя пачаліся яшчэ ўвосень 2014 года. Тады там быў праведзены ператрус, у выніку якога былі знойдзеныя і канфіскаваныя тры кнігі, якія ўваходзяць у спіс экстрэмісцкай літаратуры. Як сцвярджалі выкладчыкі, кнігі былі падкінутыя.

Каментары20

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць