Улада22

Беларусь і Туркменістан поўныя рашучасці нарасціць аб'ёмы тавараабароту

president.gov.by

Беларусь і Туркменістан поўныя рашучасці нарасціць аб'ёмы тавараабароту. Гэта пацвердзілі прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў на сустрэчы сам-насам.

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на пэўныя праблемы са зніжэннем узаемнага тавараабароту. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў неабходнасць яго нарошчвання, паколькі гэта з'яўляецца фундаментам двухбаковых адносін. «І мы поўныя рашучасці аднавіць гэтыя гандлёва-эканамічныя адносіны», - сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі і Туркменістана ёсць дамоўленасці ў машынабудаванні і прапанаваў працаваць сумесна на рынках суседніх краін. «Мы нямала зрабілі, каб тут быў рэальны сектар, падобны да беларускага», - адзначыў беларускі лідар. Ён дадаў, што Беларусь гатова супрацоўнічаць з Туркменістанам па шырокім спектры напрамкаў, пачынаючы ад ваенна-прамысловага комплексу і да падрыхтоўкі кадраў.

У гэтыя дні ў Ашхабадзе праходзіць беларуска-туркменская выстаўка-кірмаш. На думку беларускага лідара, тут ёсць магчымасць прадэманстраваць не толькі народу Туркменістана, але і гасцям мерапрыемства, што могуць вырабляць абедзве краіны.

Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем заўважыў, што яго візіт у Туркменістан праходзіць напярэдадні вялікай падзеі, якая прадвызначыла напрамак палітыкі краіны, - Дня нейтралітэту. Ён адзначыў, што тэмай, якая абмяркоўваецца ўдзельнікамі міжнароднай канферэнцыі, што пройдзе з нагоды свята ў Ашхабадзе 12 снежня, стане міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця.

«Без міру і бяспекі няма стабільнасці. Гэта якраз на злобу дня. Вакол бушуюць пажары канфліктаў, сутыкненняў і ўжо войнаў. Не дай бог, як я ўжо гаварыў, выступаючы ў ААН, нам дажыць да таго часу, калі гэта перарасце ў маштабную вайну. Гэта вельмі важны кантэкст размовы», - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Туркменістана назваў візіт свайго калегі знакавым і гістарычным, паколькі ён праходзіць у святочныя для краіны дні. Ён адзначыў, што Беларусь і Туркменістан з'яўляюцца аднадумцамі на міжнароднай арэне. Гаворачы аб эканамічным складніку двухбаковых адносін, Гурбангулы Бердымухамедаў высока ацаніў развіццё беларускай прамысловасці, адзначыўшы, што гэта прадукцыя запатрабавана ў Туркменістане, а Беларусь славіцца ў свеце як тэхналагічная краіна.

Туркменскі лідар звярнуў увагу і на гуманітарную сферу супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, падкрэсліўшы яе важнасць для развіцця адносін паміж народамі. Гурбангулы Бердымухамедаў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за падрыхтоўку туркменскіх грамадзян у беларускіх навучальных установах. «У вас навучаецца больш як 9 тыс. туркменскай моладзі. Беларусь — гэта кузня кадраў», — сказаў ён.

Прэзідэнт Туркменістана згадаў таксама буйнамаштабны праект, які рэалізуецца бакамі, — будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Ён падкрэсліў, што яго прадукцыя запатрабавана не толькі ў рэгіёне, але і ва ўсім свеце, і выказаў надзею, што гэты аб'ект будзе здадзены ў тэрмін.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што асноўныя цяжкасці ўжо ў мінулым. Туркменскі лідар выказаў удзячнасць беларускаму боку за рэалізацыю гэтага праекта ў Туркменістане.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы11

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы11

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць