Грамадства66

Лукашэнка зляцеў у Маскву, затое ў Мінск сёння прылятае Святлана Алексіевіч

Учора Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Расію з першым афіцыйным візітам.

Вось відэа яго сустрэчы ў маскоўскім аэрапорце.

Як паведамляе яго прэс-служба, ён «правядзе сёння перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у вузкім і пашыраным складах. Чакаецца, што ў цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін і міжнароднага парадку дня, узаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Па выніках запланавана падпісанне міжнародных дакументаў».

Сёння ж у Мінск з трыумфам вяртаецца нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Яна вернецца самалётам са Стакгольма, што прызямліцца ў мінскім аэрапорце ў 16:35 (рэйс B2_856, меркавана сектар 3-4).

Раней у сацыяльных сетках узнік нават спецыяльны рух, каб годна сустрэць у аэрапорце нобелеўскую лаўрэатку. Праўда, яе сяброўка Юлія Чарняўская папярэджвае ў сваім фэйсбуку: 

«Дарагія сябры, якія збіраюцца сустракаць Святлану Алексіевіч у аэрапорце. Велізарная просьба. Яна будзе вельмі рада сустрэчы і вельмі кранутая вашай ініцыятывай. Але ў Швецыі (там холадна і вецер) яна прыхварэла, моцна прастудзіла шчаку, і цяпер шчака баліць. Таму Святлана просіць не кідацца яе абдымаць і цалаваць з усім запалам любові і падзякі, і трымаць мікрафоны далей ад яе твару (не сакрэт, што многія іх проста соваюць ў рот інтэрв'юяванаму). Яна будзе вельмі ўдзячная за разуменне».

У Швецыі Святлану Алексіевіч вітаў сам кароль, хто з беларускіх чыноўнікаў возьме на сябе смеласць прывітаць яе ў Мінску, фота Reuters.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію10

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

АНТ патлумачыў прычыну чэргаў на мяжы Беларусі з Польшчай. Прапагандыстаў высмеялі проста ў каментарыях пад відэа5

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну7

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ25

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем37

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію10

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць