Ізраільскія і турэцкія ўлады дасягнулі папярэдняй дамоўленасці пра нармалізацыю дыпламатычных адносін, паведамляюць міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы.
Адзначаецца, што краіны таксама дамовіліся аб вяртанні паслоў абедзвюх краін.
Паводле інфармацыі агенцтва, пагадненне было дасягнута на перамовах у Швейцарыі.
Крызіс у адносінах паміж Ізраілем і Турцыяй пачаўся ў маі 2010 года, калі пры перахопе ізраільцянамі судоў з так званай флатыліі свабоды, якія ішлі на прарыў блакады сектара Газа, загінулі дзевяць турэцкіх прапалесцінскіх актывістаў.
Каментары