Грамадства1212

Расійскі журналіст, аўтар артыкула пра Улада Калеснікава: «У мяне брат у Мінску ў КДБ па ахове канстытуцыі служыць»

Журналіст «Комсомольской правды» Аляксандр Грышын, аўтар артыкула пра 17-гадовага Улада Калеснікава, першага ў ланцужку цкавання, якое прывяло да самагубства хлопца, неардынарна адгукнуўся на хвалю крытыкі ў сацыяльных сетках на свой адрас.

«У мяне брат у Мінску ў КДБ па ахове канстытуцыі служыць. Я яму вашы акаўнты зараз пашлю», — напісаў маскоўскі журналіст у сваім твітары. Такі запіс выклікаў новую хвалю смеху, гневу і нецэнзурных выказванняў на ягоны адрас.

У Расіі 18-гадовы Улад Калеснікаў на днях пакончыў з сабой, бо яго цкавалі і пераследавалі за праўкраінскую пазіцыю. Калеснікаў вёў старонкі ў інтэрнэце, дзе рэзка крытыкаваў расійскую рэальнасць і настроі ў грамадстве.

Хлопец быў ранімы і ўразлівы, як многія падлеткі. Яго бацькі былі ў разводзе і мала займаліся сынам, аддалі на выхаванне бабе з дзедам. А дзед-пуцініст, імаверна, былы КГБіст, стаў хлопца ламаць. Дайшоў да «Комсомольскай правды», каб расказаць пра тое, які ўнук кепскі. Гэта нагадвала спробы адхрысціцца ад сваякоў, «ворагаў народа», у сталінскі час.

У выніку «Комсомолка» апублікавала артыкул, у якім прымітыўна высмейвала Улада — ягоны выгляд, вагу, факты біяграфіі, сцвярджала, што Улад быў «прадметам кпінаў як хлопцаў, так і дзяўчатак». Выбрала для ілюстрацыі самыя непрывабныя фотаздымкі.

«Пікантныя падрабязнасці, так, гніды?! — піша на адрас журналістаў «Комсомолкі» ў сваім фэйсбуку беларуска, зорка тэлеклуба «Што? Дзе? Калі?» Дар'я Кастэнка. — Ведаючы, што гаворка ідзе пра непаўналетняга, «Камсамолка» публікуе сапраўднае прозвішча Улада, называе горад, дзе ён жыве, і навучальную ўстанову. А каб аднакурснікі яшчэ і ведалі аб'ект ганення ў твар, публікуе яго фота. Фота падлетка, 17-гадовага хлопчыка. У інтэрнэце падобным чынам дзейнічаюць толькі тролі, ольгінская бязмозгая батва па трыццаць тысяч за пучок».

Каментары12

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў4

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Усе навіны →
Усе навіны

У студзеньскай Беларусі заўважылі жывога хрушча ВІДЭА1

Ільхам Аліеў назваў Арменію фашысцкай дзяржавай і заклікаў «знішчыць фашызм»12

Як правільна выбраць бальзам для губ 1

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»37

У Мінску мужчына так увайшоў у ролю міліцыянера, што пабіў двух чалавек малатком1

У Гомелі вынайшлі арыгінальны спосаб для закрыцця аўтобусных дзвярэй ВІДЭА3

У Мінску вулічныя прадаўцы ўжо арыентуюцца на кітайскага пакупніка ФОТАФАКТ7

Як атрымліваюць павышэнні на АНТ? Расказваем на прыкладзе кар'еры прапагандыста Занковіча3

Два найбуйнейшыя фотабанкі паведамілі пра зліццё, каб канкураваць са штучным інтэлектам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў4

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Галоўнае
Усе навіны →