Меркаванні3333

Дар'я Кастэнка: У смерці Улада Калеснікава вінаватая расійская «Комсомольская правда»

У Расіі 18-гадовы Улад Калеснікаў на днях пакончыў з сабой, бо яго цкавалі і пераследавалі за праўкраінскую пазіцыю. Калеснікаў вёў старонкі ў інтэрнэце, дзе рэзка крытыкаваў расійскую рэальнасць і настроі ў грамадстве.

Хлопец быў ранімы і ўразлівы, як многія падлеткі. Яго бацькі былі ў разводзе і мала займаліся сынам, аддалі на выхаванне бабе з дзедам. А дзед-пуцінец, імаверна, былы КГБіст, стаў хлопца ламаць. Дайшоў да «Комсомольскай правды», каб расказаць пра тое, які ўнук кепскі. Гэта нагадвала спробы адхрысціцца ад сваякоў, «ворагаў народа», у сталінскі час.

У выніку «Комсомолка» апублікавала артыкул, у якім прымітыўна высмейвала Улада — ягоны выгляд, вагу, факты біяграфіі, сцвярджала, што Улад быў «прадметам кпінаў як хлопцаў, так і дзяўчатак». Выбрала для ілюстрацыі самыя непрывабныя фотаздымкі.

«Пікантныя падрабязнасці, так, гніды?! — піша на адрас журналістаў «Комсомолкі» ў сваім фэйсбуку беларуска, зорка тэлеклуба «Што? Дзе? Калі?» Дар'я Кастэнка. — Ведаючы, што гаворка ідзе пра непаўналетняга, «Камсамолка» публікуе сапраўднае прозвішча Улада, называе горад, дзе ён жыве, і навучальную ўстанову. А каб аднакурснікі яшчэ і ведалі аб'ект ганення ў твар, публікуе яго фота. Фота падлетка, 17-гадовага хлопчыка. У інтэрнэце падобным чынам дзейнічаюць толькі тролі, ольгінская бязмозгая батва па трыццаць тысяч за пучок».

Ганіцелі Улада, журналісты расійскіх СМІ і інтэрнэт-боты, выкарыстоўвалі тыповыя прыёмы расійскіх спецслужбаў: яны распаўсюджвалі чуткі пра тое, што стаў сектантам, што ў яго гомасэксуальныя схільнасці.

«Дарослы дасведчаны чалавек, напэўна, справіўся б з такой сітуацыяй. Але на жаль, юнага хлапчука яна можа раніць да смерці».

«Артыкул — поўны гамон, прачытайце, калі не баіцеся запэцкаць вочы. Аўтара зваць Аляксандр Грышын», — адзначае Кастэнка. 

«Як вы думаеце, Аляксандр Грышын адчуў хоць кроплю віны? — пытаецца Кастэнка. — Не. Больш за тое. Ён у сваім твітары і фэйсбуку задаволена, з пачуццем выкананага абавязку напісаў: «Я пра яго пісаў летам, Спрабуючы неяк ўздзейнічаць. Але ўсё дарэмна».

«Сам сабою ён быў нецікавы: набор звычайных штампаў і стэрэатыпаў + уменне іх досыць складна кампіляваць — вось і ўся праграма», — піша пра Калеснікава «Комсомолка» ў цынічным пасмяротным артыкуле.

«З «Камсамолкай» і толькі з «Камсамолкай» пагадзіўся пагаварыць пра ўнука той самы дзед, якога цяпер у фэйсбуку, сацсетках і некаторых СМІ кляймяць прыхільнікі Улада і сам унучок, што знаходзіцца на ўтрыманні бацькі», — пісала газета ў тым сваім першым артыкуле.

«У Грышына вінаватыя ва ўсім лібералы. І ўкраінцы. І амерыканцы». Ён працягвае абліваць хлопца брудам — нават мёртвага, адзначае Кастэнка.

«Каб быць журналістам «Комсомольскай правды», не абавязкова быць разумным або таленавітым. Галоўнае — не мець ніякіх зачаткаў маральнасці», — рэзка падсумоўвае Кастэнка.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць