Улада33

Забойчая статыстыка

Беларусь ператварылася ў адну з самых небясьпечных і азьвярэлых краінаў сьвету. Гэтак, забойстваў, у пераліку на 100 тысяч насельніцтва, у Беларусі зьдзяйсьняецца аж у 8 разоў больш чым у Польшчы!

Улады сьцьвярджаюць, што Беларусь зьяўляецца адной з самых спакойных і бясьпечных краін сьвету. Аднак гэты тэзіс абвяргае нават афіцыйная статыстыка. Гэтак, забойстваў, у пераліку на 100 тысяч насельніцтва, у Беларусі зьдзяйсьняецца аж у 8 разоў больш чым у Польшчы!

Нядаўна ў Беларусі была абнародавана статыстыка наўмысных забойстваў, зьдзейсьненых у 2007 годзе: за гэты пэрыяд іх было 791. У параўнаньні зь папярэднім годам гэтая сумная лічба вырасла, бо тады ахвярамі забойстваў сталі 725 беларусаў.

Усяго, паводле афіцыйных зьвестак пракуратуры Беларусі, у 2006 годзе было зарэгістравана 946 забойстваў і замахаў на забойства. Атрымліваецца, што на 100 тысяч чалавек у нашай краіне прыпадала 9,68 такіх злачынстваў. Гэта, паводле зьвестак ААН, выводзіць Беларусь у першыя пазыцыі ў сусьветным «рэйтынгу» крымінагеннасьці.

Хаця пакуль ня ўсе краіны абнародавалі свае зьвесткі па забойствах за 2006 і 2007 гады, усё ж можна правесьці некаторыя параўнаньні.

Пракляцьце вялікіх краінаў

Лідэрам у невясёлым рэйтынгу застаецца Паўднёвая Афрыка. У 2006 г на 100 тысяч чалавек там прыпала 43,4 забойствы (агульная іх колькасьць перавысіла 19 тысяч). У параўнаньні з папярэднімі гадамі значна ўзрасла колькасьць забойстваў і на Ямайцы. У 2006 г на 100 тысяч чалавек там прыпадала каля 49 забойстваў. У сувязі з гэтым экспэрты параўноўваюць крымінальную статыстыку гэтых краінаў з узроўнем злачыннасьці ў гарачых кропках, дзе, да слова, колькасьць забойстваў на долю насельніцтва часам нават меншая.

Ня радуе статыстыка ў Бразыліі. Там на 100 тысяч чалавек – 24,8 забойстваў.

Забойствы і сьмяротнае пакараньне

Значна меншая колькасьць забойстваў зафіксавана ў разьвітых суседзяў. Да таго ж, калі верыць афіцыйным зьвесткам, з кожным годам гэтая колькасьць скарачаецца. У 2006 г у ЗША на 100 тысяч чалавек прыпадала 5,7 забойстваў, у Канадзе – 1,8. Прычым наяўнасьць сьмяротнага пакараньня ніяк не карэлюе з колькасьцю забойстваў. У большасьці штатаў ЗША яно ўжываецца, ва ўсіх эўрапейскіх краінах — скасаванае. І ў Эўропе колькасьць забойстваў на галаву ніжэйшая.

Згодна з эўрапейскай статыстыкай за 2006 г, у Турцыі на 100 тысяч насельніцтва было зьдзейсьнена 5,47 забойстваў, у Баўгарыі – 2,49, у Македоніі – 2,19, у Фінляндыі – 2,12.

Спакойная Эўропа

У іншых краінах Эўрасаюзу колькасьць забойстваў на 100 тысяч чалавек не перавысіла двух. У выніку, колькасьць больш за адно і менш за два атрымалі Румынія (1,96), Люксэмбург (1,8), Бэльгія (1,6), Кіпр (1,78), Вугоршчына (1,75), Славакія (1,63), Харватыя (1,6), Ангельшчына (1,48), Партугалія (1,39), Францыя (1,38), Польшча (1,2), Гішпанія (1,175), Італія (1,14).

Роўна «адзінка» атрымалася ў Швэцыі. Рэкардсмэнамі ж па самай нізкай колькасьці забойстваў у Эўропа сталі Нідэрлянды (0,96), Нямеччына (0,88), Данія (0,82), Швайцарыя (0,79), Аўстрыя (0,73), Нарвэгія (0,71), Славенія (0,59).

Аніводнага забойства не было зафіксавана на Мальце і ў Ісьляндыі, вядомых на ўвесь сьвет сваёй прыязнасьцю.

Краіны былога СССР

Лідэрамі у «забойчым рэйтынгу» ў Эўропе зьяўляюцца краіны былога СССР.

У 2006 г у Расеі было зьдзейсьнена больш за 27 тысяч забойстваў — на 100 тысяч насельніцтва налічваецца 19,3. За ёй ідзе Беларусь (9,68). Далей Эстонія (8,85), Літва (8,4), Украіна (6,9) і Латвія (6,5).

Па прызнаньні А. Лукашэнкі, ад 2001 году колькасьць злачынстваў у Беларусі вырасла на 70 %.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць