Грамадства44

Валянціну Грыцкевічу — 75 год

30 сакавіка споўнілася 75 год вядомаму вучонаму‑гісторыку, медыку, кандыдату медыцынскіх навук і доктару культуралогіі, грамадзкаму дзеячу Валянціну Грыцкевічу.

30 сакавіка споўнілася 75 год вядомаму вучонаму‑гісторыку, медыку, кандыдату медыцынскіх навук і доктару культуралогіі, грамаскаму дзеячу Валянціну Грыцкевічу.

Беларускае грамадска‑культурнае таварыства ў Пецярбургу прысвяціла гэтай падзеі спецыяльнае паседжанне. З віншавальнымі прамовамі да юбіляра звярнуліся чледы БГКТ Iгар Мацыеўскі, Стэфан Шурко, Міхась Прахорчык, Аляксандр Станкевіч, Дзімітрый Левін, Валерый Антонаў, Марк Мамантаў, Марыя Ткачэнка, Маргарыта Пярова, Мікола Нікалаеў. Прагучалі пажаданні далейшай плённай працы ў прапагандзе беларускай культуры і навукі ў Пецярбургу, падзяка за актыўную грамадскую дзейнасць. Прысутныя на сходзе госці з Мінска — Валер Булгакаў і Андрэй Скурко ўручылі Валянціну Грыцкевічу прэмію часопіса «Архэ» за 2007 год.

Віншуем!

Валянцін Грыцкевіч нарадзіўся ў сям’і настаўніка і медыка. Скончыў у Мінску сярэднюю школу (1950), Інстытут замежных моваў (1955), медыцынскі інстытут (1956), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957).

Працаваў урачом ва Узлянах Рудзенскага р‑на Мінскай вобл. (1956—1957), у Мінску (1957—1969), Пецярбургу (1969—1971), старшым навуковым супрацоўнікам Ваенна‑медыцынскага музею (1971—1995).

Адначасова выкладаў гісторыю ў Пецярбургскім ўніверсітэце культуры (з 1980), з 1988 г. — дацэнт кафедры музеязнаўства гэтага ж інстытута.

Навуковыя даследаванні В.Грыцкевіча прысвечаны гісторыі беларускай медыцыны (кандыдацкая дысертацыя была абароненая ў 1963г.) — кнігі «З факелам Гіпакрата», «Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая», а таксама біяграфістыцы, у першую чаргу беларускай інтэлігенцыі ў замежжы — «Падарожжы нашых землякоў», «Дзесяць шляхоў з Вільні», «Нашы славутыя землякі», «Ад Нёмана да берагоў Ціхага акіяна», «Эдуард Пякарскі», у тым ліку біяграфістыцы медыкаў — «Успаміны і дзённікі ў фондах ваенна‑медыцынскага музея: Анатаваны каталог», «Ваенныя медыкі — кавалеры ордэна Славы трох ступеняў»; апісанням падарожжаў як гістарычнай крыніцы — «Шляхі вялі праз Беларусь»…

В. Грыцкевіч — адзін з арганізатараў і неадменны старшыня Беларускага грамадска‑культурнага таварыства ў Пецярбургу (з 1989), сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднага ПЭН‑цэнтра, ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, сябра Рускага геаграфічнага таварыства, Пецярбургскага таварыства гісторыкаў медыцыны, замежны сябра Беларускага таварыства гісторыкаў медыцыны, сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней3

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію21

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса5

Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе?3

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў9

Чаму нават у спякотныя дні варта есці вострую ежу

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

Аўкцыён ад святара, карагоды пад залевай і Ціханоўская, гатовая чысціць сіфоны. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней3

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць