Свет88

Хірург з расійскага Белгарада, які збіў пацыента да смерці, раскаяўся

Хірург з расійскага Белгарада Ілля Зеляндзінаў, які падазраецца ў прычыненні пацыенту смерці па неасцярожнасці, раскайваецца ў тым, што здарылася і збіраецца пакрыць сваякам загінулага выдаткі на пахаванне

Аб раскаянні Зеляндзінава паведаміў яго адвакат Сяргей Крывароддзька. «Ён настолькі раскайваецца, (шчыра вам кажу — не як адвакат), ён шчыра раскайваецца, і сам не можа зразумець, як такое магло адбыцца», — сказаў Крывародзька.

Па словах адваката, Зеляндзінаў кампенсаваў сям'і і блізкім загінулага выдаткі на пахаванне і памінкі — сумарна больш за 150 тыс. расійскіх (каля 2 тыс. даляраў). Крывародзька падкрэсліў, што сужыцелька пацыента, які загінуў у выніку дзеянняў Зеляндзінава, у сваёй заяве напісала, што «цалкам атрымала шкоду і прэтэнзій не мае». Адвакат таксама адзначыў, што доктар і абарона хочуць таксама пакрыць шкоду дачцэ загінулага, якая прыехала з Кіева, але «яна не жадае кантактаваць».

Інцыдэнт са збіццём пацыента адбыўся ў белгародскай бальніцы 29 снежня. У той дзень 57-гадовы пацыент бальніцы Яўген Вахцін падчас адной з працэдур ударыў нагой медсястру. Як пазней распавядаў відавочца здарэння, Аляксандр Авілаў, пацыент ударыў медсястру выпадкова, падчас прамывання страўніка, пасля чаго папрасіў прабачэння перад жанчынай. Сваячка загінулага сцвярджае, што Вахцін не біў медсястру, а толькі рэзка адхіліў яе рукой.

Зеляндзінаў заступіўся за жанчыну, ударыў мужчыну па твары, пасля чаго мужчына ўпаў. Па версіі следства, Вахцін памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы ад удару патыліцай пры падзенні.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе62

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя5

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

Памятаеце Паўла з ДЦП, які скарыў сацсеткі беларускай мовай? Яму перадалі падарункі13

Трамп паставіў на паўзу пастаўкі зброі Тайваню і зрабіў заявы, якія ставяць пад пытанне гатоўнасць ЗША абараняць яго20

Выходзіць кніга Фядуты, якую ён пісаў у СІЗА КДБ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе62

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць