Усяго патроху1616

Гамяльчук выхоўвае ручное лісяня

Малады гамяльчук выхоўвае лісяня ў гарадской кватэры. Маленькі драпежнік трапіў да хлопца выпадкова.

Аляксей Душкевіч збіраўся наведаць Гародню ў якасці турыста. А «Гарадзенскі заапарк» быў адным з аб’ектаў запланаванай вандроўкі. Перад падарожжам юнак прачытаў на інтэрнэт-старонцы заапарка, што пры жаданні магчыма стаць гаспадаром лісяняці.

– Я зайшоў неяк на сайт заапарка. Адкрыў раздзел «Крама», у якім убачыў абвестку пра продаж лісяняці. Калі я гэта прачытаў, у мяне заняло мову ад захаплення, бо ліса — мой самы ўлюбёны звер з дзяцінства. Калі ўжо справа дайшла да афармлення дакументаў, я не верыў свайму шчасцю. Памятаю, як казаў супрацоўнікам заапарку: «Паглядзіце, якая яна ўсё-такі прыгожая і класная». А яны мне ў адказ: «Бачым, што класная».

10-месяцовая Ніколь – так назваў сваю любіміцу хлопец — амаль адаптавалася да ўмоваў гарадской кватэры. Хоць час ад часу ў кантактах чалавека і драпежніка здараюцца кур’ёзы.

– Ніколь не любіць заставацца адна. Калі яе ігнараваць нейкі час, то яна можа адпомсціць. Часам перагрызае драты ад тэхнікі. А ўвогуле яна любіць скакаць па мэблі.

Аляксей Душкевіч рэкамендуе патэнцыйным гаспадарам лісянятаў развіваць у сабе цярпенне, паколькі працэс выхавання звера дастаткова складаны з-за гарэзлівага характару. Карміць лісяня рэкамендуецца кашамі і вараным мясам, бо сырое мяса з крывёй можа абудзіць у драпежніку звярыныя інстынкты.

Супрацоўнікі заапарку на інтэрнэт-старонцы «Гарадзенскага заапарку» інфармуюць, што прыплод лісянятаў прадаецца ўлетку. Усе ахвочыя стаць гаспадарамі прыгожых драпежнікаў павінны браніраваць будучых гадаванцаў загадзя.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Перапланіроўку ў кватэрах спросцяць1

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ9

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць