Свет1212

У Кішынёве праеўрапейскія і прарасійскія пратэстоўцы разам уварваліся ў будынак парламента ФОТА, ВІДЭА

Яны пратэставалі супраць абрання новым прэм'ерам кіраўніка партыі, звязанай з мультымільянерам Плахатнюком. У цэлым новы ўрад праеўрапейскі па сваім складзе.

У Кішынёве прыхільнікі як прарасейскіх партый (сацыялістаў і «нашыстаў»), так і праеўрапейскай грамадзянскай платформы DA штурмуюць будынак парламента, паведамляе Newsmaker. У пратэсце брала ўдзел тысяча чалавек, ім удалося адціснуць няўзброеную паліцыю.

newsmaker.md

Людзі атачылі будынак і прарвалі некалькі паліцэйскіх кардонаў. Аднак унутры іх таксама сустрэлі паліцэйскія.

Пачаліся бойкі з паліцыяй. Паведамляецца пра выкарыстанне дымавых шашак.

moldova.org

Нагадаем, Малдова засталася без урада 29 кастрычніка мінулага года. Тады быў адпраўлены ў адстаўку кабінет міністраў і віцэ-старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Валерый Стралец, які ўзначальваў яго. Пасля гэтага мітынгі ў Кішынёве праходзілі рэгулярна.

Сёння парламент Малдовы падтрымаў кандыдатуру прадстаўніка Дэмакратычнай партыі Паўла Філіпа на пасаду прэм'ер-міністра краіны.

Катэгарычна супраць Філіпа выступілі фракцыі сацыялістаў Ігара Дадона і камуністаў Уладзіміра Вароніна. Таксама супраць выступіў шэраг ліберал-дэмакратаў і некалькі незалежных дэпутатаў.

Пратэстоўцы, што акружылі парламент, лічаць зацвярджэнне кабінета Філіпа незаконным. Яны патрабуюць роспуску парламента і абвяшчэння датэрміновых выбараў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе21

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын4

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак3

Толькі мова нас звязвае29

«Я чуў галасы ў галаве». Баксёр Тайсан Ф'юры расказаў, як у яго дыягнаставалі шызафрэнію1

Недалёка ад гары Арарат знайшлі рэшткі старажытнай драўніны. Там шукаюць Ноеў каўчэг7

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы1

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень4

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе21

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць