Навука і тэхналогіі1616

Навукоўцы даказалі сваяцтва сібірскіх народнасцяў з індзейцамі Паўночнай Амерыкі

Расійскія біяінфарматыкі разам з чэшскімі і амерыканскімі калегамі даследавалі геномы чатырох сібірскіх народнасцяў, у мінулым качавых паляўнічых або аленяводаў, і выявілі плынь генаў з Сібіры праз палеаэскімосаў Паўночнай Амерыкі да сучасных індзейцаў на-дэне.

Прадстаўнікі народнасці нганасанаў Сібіры. Фота trinixy.ru

Вынікі даследавання, частка з якіх ужо апублікаваная ў часопісе Scientific Reports, адпавядаюць здагадкам лінгвістаў аб моўнай блізкасці індзейцаў з качэўнікамі з Сібіры.

Штуршком да даследавання паслужыла гіпотэза пра сваяцтва адзінай выжылай мовы з енісейскай сям'і моў — кецкай — з мовай сям'і на-дэне (на ёй размаўляюць індзейцы наваха ў штатах Арызона і Нью-Мексіка).

Правёўшы генетычны аналіз, навукоўцы выявілі сваяцтва чатырох народнасцяў басейна Енісея (кетаў, нганасанаў, селькупаў і энцаў) з палеаэскімосамі, вымерлым народам амерыканскай Арктыкі (блізкасць нганасанаў да палеаэскімосаў была даказаная раней). Пры гэтым кецкая мова не мае нічога агульнага з уральскімі мовамі селькупаў, энцаў і нганасанаў.

«Выкарыстоўваючы новыя метады аналізу поўнагеномных дадзеных, мы паказалі, што палеаэскімосы сапраўды ўнеслі прыкметны ўклад у народы на-дэне, але не ў іншых амерыканскіх індзейцаў. Такім чынам, мы змаглі прасачыць паток генаў з Цэнтральнай Сібіры да народаў на-дэне, датаваны 5-6 тыс. гадоў таму. Гэтыя вынікі яшчэ чакаюць публікацыі», — распавёў адзін з аўтараў даследавання, супрацоўнік вучэбна-навуковага цэнтра ІППІ РАН «Біяінфарматыка» і Універсітэта Остравы (Чэхія) Павел Флягонтаў.

Па словах навукоўца, паток генаў паміж Сібір'ю і на-дэне, натуральна, не даказвае сваяцтва моў кетаў і на-дэне, аднак паказвае, што існавала міграцыя народаў, тэарэтычна здольная перанесці мовы з Сібіры ў Амерыку.

Каментары16

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу13

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу13

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць