Грамадства66

Фрылансера-журналіста Кастуся Жукоўскага аштрафавалі на 16,8 млн рублёў

Суддзя Валянціна Сапонава ў судзе Жлобінскага раёна 24 лютага разгледзела два адміністрацыйныя пратаколы на гомельскага журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага.

Журналіста вінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Жлобінскія міліцыянты адзначылі, што Жукоўскі без акрэдытацыі карэспандэнта замежнага СМІ зрабіў відэасюжэты, паказаныя ў эфіры спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

Суддзя прызнала фрылансера вінаватым і аштрафавала па абодвух пратаколах на 16,8 млн рублёў (80 базавых велічыняў), перадае БелаПАН.

Фрылансер на судзе сваю віну не прызнаў і заявіў, што не знаходзіцца ў працоўных адносінах з тэлеканалам «Белсат».

Дарэчы, Жукоўскага ўжо неаднойчы судзілі па абвінавачанні ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Агульная сума яго штрафаў склала ўжо каля 70 млн рублёў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Зараз афіцыйна: у нядзелю ў Беларусі да +37°С2

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса68

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць