Міліцыя шукае мужчыну, які збіў двух супрацоўніц аддзялення ААТ «ААБ «Беларусбанк» на вуліцы Якубоўскага, 69, у Магілёве.
Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, інцыдэнт здарыўся прыблізна ў 19.30 24 лютага каля аддзялення банка. «Неўсталяваны мужчына выкарыстаў у дачыненні да работнікаў арганізацыі фізічнае насілле, небяспечнае для здароўя, пасля чаго з месца здарэння ўцёк», — сказалі ў абласной міліцыі.
Супрацоўніца Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава паведаміла БелаПАН, што жанчынам шпіталізацыя не спатрэбілася, матывы нападу пакуль невядомыя.
Нападніку на выгляд 20—27 гадоў, рост 180—185 см, сярэдняга целаскладу. Быў апрануты ў камуфляваныя штаны і падоўжаную да сярэдзіны сцягна сіне-белую куртку.
Магілёўская міліцыя просіць відавочцаў нападу або тых, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб зламысніку, паведаміць па тэлефоне 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне за садзейнічанне гарантуюцца.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары