Улада

Лукашэнка сустрэўся з віцэ-прэм'ерам — міністрам абароны Тайланда

Аляксандр Лукашэнка выступае за стварэнне поўнамаштабнай дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва з Тайландам. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам — міністрам абароны Тайланда Правітам Вангсуванам.

Кіраўнік Беларусі са шкадаваннем канстатаваў адсутнасць поўнамаштабнай юрыдычнай асновы, дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва. На пэўным узроўні яна, зрэшты, існуе. «Я б сказаў, існуе на ўзроўні даверу», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Так, у Беларусі ніколі не было пытанняў да партнёраў у Тайландзе, роўна як і тайландскі бок не меў прэтэнзій да беларусаў. «Гэта добра, але трэба фармаваць дагаворна-прававую базу», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён даручыў стварыць сумесную міжурадавую камісію для прапрацоўкі канкрэтных пытанняў супрацоўніцтва з Тайландам. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што візіт высокага госця паслужыць пачаткам фарміравання неабходнай дагаворна-прававой базы, і прапанаваў яму ўносіць свае прапановы наконт новых напрамкаў супрацоўніцтва.

«Закрытых тэм па супрацоўніцтве з Тайландам у нас няма. Мы гатовыя дамаўляцца па ўсіх напрамках, па якіх вы хацелі б супрацоўнічаць з Беларуссю, — прадоўжыў Лукашэнка. — Мы вельмі сур'ёзна можам супрацоўнічаць з вамі і дасягаць вельмі высокага ўзроўню тавараабароту».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок «зробіць усё для таго, каб задаволіць запыты Тайланда па любым кірунку». Спектр шырокі: ад навучання кадраў вайсковых і грамадзянскіх спецыяльнасцях да ўзаемных паставак тавараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць