Грамадства66

Міністр ЖКГ назваў прычыны падаражэння студзеньскай «камуналкі»

Міністр ЖКГ назваў тры прычыны росту кошту жыллёва-камунальных паслуг у студзені і адзначыў, што па ўсіх фактах няправільнага прымянення тарыфаў будуць праведзены пераразлікі. Пра гэта Аляксандр Церахаў заявіў у інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».

Ён патлумачыў, што кошт жыллёва-камунальных паслуг у студзені падаражэў адразу па некалькіх прычынах.

«Адбылося павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Падзел функцый у жыроўках: з паслугі «тэхнічнае абслугоўванне» былі выдзеленыя ўборка і асвятленне дапаможных памяшканняў — пад'ездаў. Акрамя таго, студзень быў халаднейшы за снежань на 9 градусаў, што адбілася на колькасці спажытай цеплавой энергіі», — растлумачыў ён.

Міністр ЖКГ таксама адзначыў, што ў студзеньскіх жыроўках сустракаліся тэхнічныя памылкі і неабгрунтаванае павышэнне кошту паслуг.

«Па ўсіх фактах, дзе будзе выяўлена няправільнае прымяненне тарыфаў, па ўсіх фактах пераналічэння будуць праведзены пераразлікі», — адзначыў Аляксандр Церахаў.

Ён падкрэсліў, што ў сакавіцкай жыроўцы людзі ўбачаць гэтыя пераразлікі.

Пра тое, што лічбы ў жыроўках паменшацца, казаў і старшыня КДК Леанід Анфімаў. Ён таксама распавёў, што крымінальныя справы па фактах неабгрунтаванага завышэння заведзеныя ў дачыненні да розных спецыялістаў — ад супрацоўнікаў Міністэрства жыллёва-камунальных паслуг да спецыялістаў на месцах.

Каментары6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць