Свет2424

Яраш: Украіна павінна выйсці з Мінскага пагаднення

Другія мінскія пагадненні (Мінск-2) па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе, падпісаныя ў лютым 2015 г. адразу ж былі дэнансаваныя падзеямі, якія адбыліся ўслед за іх падпісаннем, у прыватнасці, наступам баевікоў і расійскіх войскаў пад Дэбальцавым.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» заявіў народны дэпутат Украіны Дзмітрый Яраш.

Так, палітык назваў «здрадай нацыянальных інтарэсаў» правядзенне мясцовых выбараў на акупаванай тэрыторыі да поўнага яе пераходу пад кантроль Украіны, што замацавана ў Комплексе мер па выкананні мінскіх пагадненняў.

«Гэта адназначна здрада нацыянальным інтарэсам, калі б наша ўлада выконвала менавіта такія пункты. На мой погляд, тыя ж другія мінскія пагадненні пасля падпісанння былі дэнансаваныя самімі падзеямі. Мы памятаем, што пасля Мінска-2 ужо адбылася аперацыя расійска-тэрарыстычных войскаў па ліквідацыі дэбальцаўскага выступу. Таму ўсе гэтыя палажэнні не маюць сэнсу і логікі», — сказаў Яраш.

Ён адзначыў, што падтрымлівае меркаванне міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна наконт таго, што выбары на Данбасе павінны быць праведзены толькі пасля дасягнення ўкраінскай уладай поўнага кантролю над акупаванымі раёнамі.

Таксама Яраш лічыць, што Украіна павінна выйсці з мінскага фармату і прыцягнуць да перамоўнага працэсу ЗША і Вялікабрытанію як гарантаў яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці згодна з Будапешцкім мемарандумам.

Нагадаем, падчас перамоваў у «нармандскім» фармаце кіраўнікі МЗС Францыі, ФРГ і РФ выступілі за правядзенне выбараў на Данбасе ў першай палове 2016 года. У сваю чаргу кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін выступіў супраць выбараў да поўнага выканання Мінскіх пагадненняў, у тым ліку ў пытанні бяспекі.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі10

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране59

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць