Грамадства2727

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Касірка адной з крамаў «Еўраопт» не дазволіла стомленаму пажылому мужчыну пасядзець на яе крэсле. Як адрэагавалі на гэту сітуацыю беларусы і як яе ўрэшце вырашылі, піша Blizko.by.

Фота: threads.com/@monazakhar_

«Людзі, будзьце дабрэйшыя. Сітуацыя адбылася ў краме «Еўраопт». Працавала адна каса, і ў чарзе стаяў старэнькі дзядуля. Яму было цяжка стаяць, і ён прысеў на вольнае крэсла, якое было ПУСТЫМ на касе. І ведаеце што? Падышла касірка, накрычала на яго і сказала, што гэтае крэсла не прызначанае для яго. Я была проста ў шоку. Вядома ж, людзі заступіліся, але касірцы было ўсё адно. І дзядуля ў выніку сеў на металічную агароджу, якая падзяляла касы самаабслугоўвання і звычайныя. Гэта проста жах», — абурылася карыстальніца папулярнай сацсеткі.

Посмотреть в Threads

Пост тут жа набраў некалькі тысяч лайкаў. Беларусы горача абурыліся і паспачувалі дзядулю. Тут жа згадалі нядаўні скандал у сетцы піцэрый. Пасыпаліся пагрозы: «Адмянілі «Дадо Піцу» — і «Еўраопт» адменім». Успомнілі непрыемныя выпадкі хамства ў іншых крамах, а таксама расказалі пра прыемныя выключэнні.

Фота: threads.com/@monazakhar_

«Чаму я плачу? А таму, што ў мяне ёсць тата, і яму 74. І я б вельмі хацела, каб яго такое ніколі не кранула».

«На маёй мінулай працы да нас кожны вечар заходзіў дзядуля. Ён інвалід, без хадункоў перасоўвацца не мог. І вось мы яго заўсёды саджалі на крэсла і хадзілі збіраць яму прадукты па яго спісе. Дзядуля адзінокі быў, таму мог сядзець гадзінамі і размаўляць з персаналам. А ў гэтай паненкі на касе трэба забраць крэсла, няхай увесь дзень абслугоўвае пакупнікоў стоячы. Можа хоць так зразумее, як гэта, калі хочацца проста пасядзець».

Зрэшты, не ўсе былі настроеныя катэгарычна. Многія адзначылі, што касірка зрабіла паводле інструкцыі. Хіба можна караць чалавека за тое, што ён выконвае сваю працу? Бо паненка адказвае за захаванасць грошай у касе. А добрыя людзі ў чарзе маглі б і прапусціць старога без чаргі, замест таго каб валіць усю віну на супрацоўніка крамы.

«Дабрыня дабрынёй, але думаць таксама трэба. Дзядуля, атрымліваецца, сеў на крэсла, якое стаіць каля касы? Вядома, нельга. Тое, што касы не агароджаныя, не значыць, што любы можа сесці за працоўнае месца касіра, да таго ж там, дзе знаходзяцца грошы. Раўнасільна: зайсці ў банк і сесці на працоўнае месца банкаўскага службоўца. І раз ужо ўсе бачылі, што дзядулю дрэнна, то чаму яго ніхто не прапусціў наперад? Чаму ён стаяў у чарзе, усе глядзелі, але ніхто не прапусціў, не дапамог? Навошта шукаць крайніх, калі сваё «бярвенне ў воку» маецца?»

«Еўраопт» тым часам адрэагаваў на пост, паабяцаўшы разабрацца ў сітуацыі.

А пакуль беларусы чакалі афіцыйнага адказу, дыскусія працягнулася.

Аўтарка паста патлумачыла, прычым шмат разоў, чаму ніхто не прапусціў старога чалавека наперад. У чарзе перад ім стаяла пажылая жанчына, а хто быў перад ёй — аўтарка не разгледзела.

Узніклі пытанні: чаму ў гандлёвых пунктах не прадугледжаныя лаўкі? Бо дрэнна можа стаць не толькі пажылым людзям. Усе часам могуць адчуць сябе не надта добра. І што тады рабіць?

І вось які адказ даў «Еўраопт» сёння:

«Добры дзень! Мы яшчэ раз хочам вам падзякаваць за тое, што не прайшлі міма і падзяліліся гэтай сітуацыяй! Кіраўніцтва кампаніі правяло ўнутраную праверку, па выніках якой з адміністрацыяй гандлёвага аб’екта і касірам адбылася дысцыплінарная гутарка. Дырэктар і касірка прыносяць шчырыя прабачэнні. Мы таксама прыкладзём усе намаганні, каб падобныя сітуацыі не паўтараліся.

Асобны дзякуй вам за ідэю: адміністрацыя гэтай крамы абяцала паклапаціцца пра тое, каб заўсёды было даступнае крэсла, якое супрацоўнікі пры неабходнасці змогуць аператыўна прапанаваць пажылым людзям. У нас сапраўды самыя лепшыя і чулыя пакупнікі! Дзякуй, што дапамагаеце нам рабіцца лепшымі!»

Каментары27

  • Hooch
    27.02.2026
    А мяне засмучае вось што: гэтаму дзядулю трэба было крочыць да крамы. Што не мажліва было замовіць дастаўку. 96 год гэта такі ўзрост, калі чалавек павінен быць агарнуты апекай, а не хадзіць па крамах. Толькі калі для ўласнага задавальненьня. Чаму няма такога? Чаму ў крамах няма лавачак для такіх людзей.
  • Harch
    27.02.2026
    Hooch, во-первых надо 69 рублей минимум на бесплатную доставку потратить, во-вторых в магазе дешевле, в-третьих по доставке не взять бухла.
  • смещённая агрессия
    27.02.2026
    Не знаешь, сочувствовать деду или продавщицам, живущим в хроническом стрессе. Предлагаю бороться с источником стресса, а не друг с другом

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя затрымала падазраванага ў тым, што дашкольнікі на Міншчыне атруціліся1

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць