Каханне і сэкс1313

Жонка прэзідэнта Турцыі пахваліла гарэмы

Жонка прэзідэнта Турцыі заявіла, што гарэмы ў Асманскай Імперыі былі «адукацыйнымі ўстановамі, у якіх жанчыны праходзілі школу жыцця».

Эміне Эрдаган зрабіла гэтую заяву ў Анкары на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным асманскім султанам, паведамляе ВВС.

Яе каментар прагучаў на наступны дзень пасля таго, як прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у сваёй прамове з нагоды Міжнароднага жаночага дня заявіў, што жанчына «павінна быць перш за ўсё маці».

Спадарыня Эрдаган адзначыла, што гарэм быў школай для жанчын Атаманскай дынастыі. Паводле турэцкіх СМІ, яна адзначыла: асобныя моманты жыцця жанчын у гарэме могуць служыць «узорам для пераймання».

Паводле яе, наложніцы ў гарэме атрымлівалі адукацыю, іх добра кармілі. Акрамя таго, далёка не ўсе з іх аказвалі султанам інтымныя паслугі. Аднак, зразумела, яны не маглі пакідаць палац па сваім жаданні.

Многія грамадзяне Турцыі абрынуліся на першую ледзі краіны з крытыкай у сацыяльных сетках.

«Тое, што жанчын нечаму вучылі ў гарэме, не азначае, што яны былі школай, — напісаў карыстальнік сацыяльнай сеткі Twitter Газі Каглар, — гэта поўная лухта! У гарэме султана адначасова маглі жыць да 400 наложніц».

«Калі асманскі гарэм быў адукацыйнай установай, дык чаму ўсіх мужчын, якія працавалі там, кастрыравалі?» — пытаецца іншы карыстальнік.

«Тыя, хто хваліць гарэмы, адпраўляе сваіх дачок не куды-небудзь, а ў амерыканскія ўніверсітэты», — іранізуюць ў сетцы, намякаючы на агульнавядомы факт, што абедзве дачкі Эрдагана атрымалі адукацыю ва ўніверсітэце штата Індыяна.

Аднак некаторыя праўрадавыя журналісты паспяшаліся адзначыць, што Эміне Эрдаган цалкам мела рацыю, і жанчыны сапраўды атрымлівалі ў гарэме неблагую адукацыю.

У 2014 годзе Эрдаган выклікаў хвалю абурэння, заявіўшы, што «жанчыны і мужчыны не роўныя».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?3

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы Вільні збіраюць подпісы ў абарону магчымасці навучаць дзяцей па-беларуску7

Амерыканскі экстрэмал зрабіў неверагоднае: без страхоўкі падняўся на хмарачос на 500 метраў ВІДЭА

У «Доме вольнай Беларусі» ў Львове ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага. Там цяпер захоўваецца і помнік герою4

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага11

«Усе спампоўваюць аплікацыю для байкоту тавараў з ЗША». Беларуская архітэктарка распавяла пра вайб у Грэнландыі25

Бабарыка аднавіў свой акаўнт у фэйсбуку з 22 тысячамі падпісчыкаў14

У Пінскім раёне другія суткі шукаюць зніклага падлетка1

Магутная бура абрынулася на ЗША4

«Упершыню чую Дзяніса па-руску». Папулярны беларускамоўны аўтаблогер даў інтэрв’ю на рускай мове. Каментатары задалі шмат пытанняў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?3

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць