Свет22

ЗША выпадкова дэпартавалі мексіканца, якога падазраюць у найбуйнейшым рабаванні каштоўнасцей у гісторыі краіны

Хесан Нелан Прэсілья Флорэс быў затрыманы ў жніўні 2025 года. Паводле следства, ён скраў брыльянты, рубіны, ізумруды, золата і каштоўныя гадзіннікі на суму 100 мільёнаў даляраў. Але ў снежні яго дэпартавалі ў Эквадор без ведама пракурораў, якія рыхтавалі крымінальную справу.

Фота: ФБР

У Злучаных Штатах разгараецца скандал вакол справы аб крадзяжы каштоўнасцяў на суму 100 мільёнаў даляраў.

Федэральныя іміграцыйныя ўлады (ICE) дазволілі аднаму з галоўных падазраваных, Хесану Нелану Прэсілья Флорэсу, добраахвотна пакінуць краіну і вылецець у Паўднёвую Амерыку. Гэты крок шакаваў пракурораў, якія рыхтаваліся адправіць мужчыну ў турму на тэрмін да 15 гадоў.

Флорэс быў адным з сямі чалавек, абвінавачаных у дзёрзкім нападзе на браняваны грузавік у 2022 годзе. Рабаўнікі высачылі машыну на трасе каля Лос-Анджэлеса і, пакуль адзін кіроўца спаў, а другі купляў ежу, выкралі сумкі з дыяментамі, смарагдамі, золатам і люксавымі гадзіннікамі.

Гэтае рабаванне лічыцца самым маштабным у амерыканскай гісторыі.

Кур’ёзнасць і абсурднасць сітуацыі палягае ў няўзгодненасці ведамстваў. Пракуратура лічыла, што Флорэс знаходзіцца пад залогам і чакае суда. Іміграцыйная служба затрымала яго яшчэ ў верасні, не паведаміўшы пракурорам пра наяўнасць прэтэнзій да яго статусу рэзідэнта. У выніку на слуханнях у снежні Флорэс проста папрасіў аб дэпартацыі, і суддзя выдаў загад на яго высылку ў Эквадор.

Юрысты называюць гэты выпадак беспрэцэдэнтным: «Гэта сітуацыя, калі левая рука не ведае, што робіць правая».

Цяпер адвакат Флорэса патрабуе цалкам закрыць крымінальную справу, паколькі яго кліент быў дэпартаваны з краіны самімі ўладамі, што нібыта парушае яго правы на абарону.

Ювеліры, якія страцілі сваю маёмасць, абураныя і патрабуюць адказаў, бо зараз злачынца фактычна пазбег правасуддзя.

Каментары2

  • ●
    25.01.2026
    МАГА трамп ва ўсёй сваёй прыгажосці )
  • Барадзед
    25.01.2026
    Там сейчас весь госаппарат так работает.

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму25

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Беларусі па футболе вызначыцца ў апошнім туры

Пацярпелыя ў ДТЗ з дзікімі жывёламі могуць разлічваць на кампенсацыю. Але за паўтара года па яе звярнуліся толькі 13 чалавек

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога2

Лівійскія ўлады пацвердзілі выбух на расійскім судне ў Бенгазі. Не выключаюць атаку дронаў1

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі8

Фядута: Хлопцы, нам ніхто нічога не павінен40

Беларускія «Кіберпартызаны» апублікавалі афіцыйныя прычыны рэзанансных смерцяў расійскіх топ-менеджараў з узламанага Расстата9

У Лівіі знішчаны расійскі ракетны карвет «Меркурый»4

У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму25

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць