Грамадства88

Для цывільных і вайсковых. У Беларусі ўстанавілі мінімумы балаў па ЦТ-2016

Пастановай Міністэрства адукацыі №11 усталяваны «ніжнія парогавыя» балы ЦТ у 2016 годзе. Гэтыя парогі другі год запар дыферэнцыяваныя адносна ўзроўню ведаў абітурыентаў па навучальных прадметах, адпаведным профільным выпрабаванням — першаму і другому, а таксама дзеляцца у залежнасці ад таго, у грамадзянскі або «вайсковы» ВНУ збіраецца падаваць дакументы абітурыент, і нават - на якую спецыяльнасць.

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Для абітурыентаў, якія паступаюць на не звязаную з філалогіяй або лінгвістыкай спецыяльнасць, пры здачы ЦТ па беларускай або рускай мовах — мінімумам «прахадных» балаў стане 10, ад 0 да 9 балаў (уключна) лічацца нездавальняючымі адзнакамі;

па спецыяльнасцях «Беларуская мова і літаратура», «Руская мова і літаратура», «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (з указаннем мовы)», «Руская мова і літаратура. Замежная мова (з указаннем мовы)», «Беларуская філалогія (па напрамках)», «Руская філалогія (па напрамках)», «Славянская філалогія» — адзнакі ад 0 да 19 балаў (уключна);

Па першым прадмеце профільнага іспыту «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія» нездавальняючыя адзнакі па параўнанні з мінулым годам не змяніліся — ад 0 да 14 балаў (уключна);

па прадметах «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя (найноўшы час)», «Грамадазнаўства», «Геаграфія», «Замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанскі, кітайскі)» - ад 0 да 19 балаў (уключна).

Па другім прадмеце профільнага іспыту «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія» - адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна);

па прадметах «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя (найноўшы час)», «Геаграфія», «Замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)» — адзнакі ад 0 да 14 балаў (уключна).

Для асобных катэгорый абітурыентаў парог нездавальняючых адзнак традыцыйна ніжэйшы.

Напрыклад, пры здачы ЦТ тым, хто хоча паступаць у ВНУ Мінабароны, МНС, Дзяржпагранкамітэта, МУС (на бюджэтныя месцы пры недаборы), на вайсковыя факультэты астатніх ВНУ ці на спецыяльнасці «Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалаводства», «сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый», «меліярацыя і водная гаспадарка», «Аграінжынер», дастаткова набраць па такіх вучэбных прадметах, як беларуская мова, руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), ад 0 да 4 балаў ўключна.

У Беларусі ўжо зацверджаны графік цэнтралізаванага тэставання. Першы тэст абітурыенты здаюць 13 чэрвеня па беларускай мове і 14 чэрвеня - па рускай мове.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала12

Раскол у Крамлі: эліты ў роспачы, веры ў Трампа больш няма, а Пуцін працягвае марыць пра Данбас33

Год на арбіце дзеля сцяга на Месяцы. Пекін уступіў у новы этап касмічнай гонкі з ЗША4

З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы12

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе13

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту11

Расія страціла на вайне ва Украіне больш за 23 тысячы адзінак тэхнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць