Эканоміка77

Водазабеспячэнне ў Беларусі патаннее на 41,5%, водаадвядзенне — на 55,1%

Аляксандр Лукашэнка сёння зацвердзіў тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы рабочая група, сфарміраваная з прадстаўнікоў урада, КДК, Адміністрацыі Прэзідэнта, аблвыканкамаў, яшчэ раз разгледзела пытанні фарміравання тарыфаў на асноўныя ЖКП. Як праінфармаваў журналістаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, у выніку рабочая група прыйшла да высновы, што «прынцыпова ёсць магчымасць зніжэння тарыфаў па такіх паслугах, як водазабеспячэнне — на 41,5%, водаадвядзенне — на 55,1%, тэхабслугоўванне ліфта — фактычна на 30%. Частка тарыфаў сваю плацежаздольнасць і аб'ектыўнасць пацвердзіла.

Даклад па пытаннях аплаты жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву і адпаведны праект указа былі прадстаўлены сёння Прэзідэнту, і ён зацвердзіў тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, у тым ліку на водазабеспячэнне, водаадвядзенне, тэхнічнае абслугоўванне ліфта. Папярэдне Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў падрабязна далажыць яму аб шляхах фарміравання сабекошту кожнай з паслуг. У выніку кіраўнік дзяржавы прынцыпова адобрыў падыходы, выкладзеныя ў праекце ўказа па ЖКГ, і даручыў, каб у дакуменце былі вельмі дакладна і даступна прапісаны ўсе тарыфы на ўсе паслугі.

Такім чынам, «кожны, памножыўшы свае паказчыкі прыбораў уліку або квадратныя метры сваёй жыллёвай плошчы, зможа падлічыць кошт паслуг ЖКГ па сваёй кватэры», растлумачыў міністр. Чакаецца, што праект указа будзе падпісаны ў бліжэйшы час.

Пры гэтым даручана распрацаваць даступнае рахунак-паведамленне для грамадзян, каб кожны змог праверыць паказанні, якія выстаўляе жыллёва-эксплуатацыйная арганізацыя. «Мы будзем старацца спрасціць знешні выгляд жыроўкі», — дадаў Аляксандр Церахаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць