Здарэнні77

На Крычаўскім цэментным заводзе аварыя, апякліся людзі? Адміністрацыя абвяргае

На Крычаўскім цэмзаводзе, як заяўляюць яго працоўныя, здарылася аварыя. Падчас прафіляктычных прац з вышыні абрынуўся вялікі аб’ём гарачай цэмэнтнай масы. Некалькі чалавек апякліся. Кіраўніцтва прадпрыемства адмаўляе факт надзвычайнага здарэньня.

Паводле працоўных, аварыя здарылася ў ноч з 15 на 16 сакавіка, калі абсталяваньне чысьцілі ад наліплай гарачай сыравіны на вышыні 60 м.

«Адбыўся абвал гэтага матэрыялу з мэталічнай ёмістасьці. Тэмпэратура масы сягала 700 градусаў. Ня вытрымалі люкі, і гэты матэрыял пасыпаўся на зямлю, ламаючы ўсё на сваім шляху, — апавядае адзін з працоўных пра здарэньне. — Застаецца пытаньне, чаму вырашылі праводзіць гэтую працу ноччу. Магчыма, таму, што ўдзень гэтае месца даволі ажыўленае, а падобнае здарэньне ўсё ж дапускалася».

Людзі, якія праводзілі прафіляктыку, апякліся, кажа працаўнік заводу, але ўсе засталіся жывыя. Аварыя, на ягоную думку была выкліканая кепскімі разьлікамі тых, хто адказваў за правядзеньне гэтай працы.

Суразмоўца кажа, што ноччу на заводзе не было фэльчара, і хуткую дапамогу выклікалі з райцэнтру, які ад заводу за дзясятак кілямэтраў. Паводле працоўнага, двое ягоных калегаў цяпер у бальніцы.

«Наступствы аварыі ліквідаваліся аўральна ўдзень. Людзей сагналі, каб прыбраць масу, якая абрынулася, каб і знаку не засталося. Мы пасьпелі зрабіць фота аплаўленых плястыкавых дзьвярэй. Па тым, як яны пашкоджаныя, можна казаць пра тэмпэратуру матэрыялу, які абваліўся на зямлю. Дзьверы ўжо замянілі. Гэта ўваход у цэнтральны пульт кіраваньня. Просьба была кіраўніцтва прадпрыемства да працоўных не разгалошваць тое, што адбылося на прадпрыемстве», — сказаў працаўнік цэмзаводу, які пажадаў, каб ягонае імя не называлася.

Фота, дасланае працоўнымі цэмзавода.
На ім аплаўленыя пластыкавыя дзьверы.
Як кажуць працоўныя — гэта сьведчыць
пра тэмпературу той масы, якая абрынулася

У адміністрацыі прадпрыемства адмаўляюць факт здарэньня. «Такога на заводзе не было», — заявіў прадстаўнік адміністрацыі.

У бальніцы таксама ня хочуць даваць інфармацыю, ці паступалі з цэмзаводу людзі. Гэта могуць паведаміць толькі сваякам.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, усяго пацярпела пяць чалавек, двое застаюцца ў шпіталі.

Новы цэмэнтны завод на чыгуначнай станцыі Каменка, што пад Крычавам, запусьцілі 16 жніўня 2013 году. Будавалі яго на кітайскія грошы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў18

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

Юлія Семчанка: Давялося наступіць сабе на горла — я мусіла заставацца побач з сынам3

«Гомель — такая вёска?» Гамяльчанка абурылася праз афішу з расійскімі артыстамі11

У Слуцку шукаюць былых працаўнікоў завода «Эмальпосуд» для адраджэння тэхналогіі ліцця чыгункоў3

Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў6

Трамп: Цэны на нафту ўпадуць пасля знішчэння ядзернай праграмы Ірана2

108 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка7

На вуліцы Чырвонаармейскай будзе квартал з жыллём і гандлёвымі аб'ектамі — скончылася грамадскае абмеркаванне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў18

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць