Эканоміка77

Румас: «Трайпл» прыпыніў удзел ва ўсіх буйных інвестпраектах

Група кампаній «Трайпл» прыпыніла ўдзел ва ўсіх інвестыцыйных праектах, у тым ліку па будаўніцтве ў Мінску нацыянальнага футбольнага стадыёна, паведаміў журналістам 22 сакавіка старшыня Беларускай федэрацыі футбола, кіраўнік Банка развіцця Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, «Трайпл» з'яўляецца адным з асноўных удзельнікаў акцыянернага таварыства, якое займаецца пытаннямі будаўніцтва арэны каля дзейнага стадыёна «Трактар». У прыватнасці, група кампаній з'яўляецца адказнай за будаўніцтва на арэне гандлёвага цэнтра.

Цяпер з Мінгарвыканкамам абмяркоўваюцца магчымыя шляхі выхаду з сітуацыі, якая склалася. Пытанні кантракту з кітайцамі, адзначыў Румас, ужо адпрацаваны, цяпер слова за беларускім бокам.

Указ прэзідэнта аб праектаванні і будаўніцтве да 31 снежня 2018 года футбольнага стадыёна каля стадыёна «Трактар» у Мінску быў падпісаны 18 ліпеня 2014 года. Умяшчальнасць — 33-35 тыс. гледачоў. Пра тое, што кітайцы выйгралі тэндар на будаўніцтва стадыёна, стала вядома ў лістападзе 2015 года. Кошт работ не павінен перавышаць 100 млн еўра. 11 снежня 2015 года Румас заявіў, што разлічвае падпісаць кантракт з кітайскім бокам да канца года.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі14

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Усе навіны →
Усе навіны

Форвард хакейнага «Дынама-Мінск» хоча, каб заробак яму паднялі да мільёна даляраў за год. Два іншыя ўжо атрымліваюць амаль столькі5

Статкевіч заклікаў беларусаў не маліцца на мове РПЦ і пісаць на помніках па-беларуску45

«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях3

Наступныя дні будуць кашмарнымі для тых, у каго алергія на бярозавы пылок4

«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі4

Памёр былы лёгкаатлет Аляксей Лелін. Яму было 48 гадоў1

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы87

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі14

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць