Пайшла з жыцця маці паэты, дызайнера, аўтара «Народнага альбома» Міхала Анемпадыстава.
Эма Андрэеўна Анемпадыстава нарадзілася ў 1934 годзе. Навуковец, геолаг, заснавальніца музея камянёў пры БДУ. Падчас працы ва ўніверсітэце яна шмат ездзіла па Беларусі і за яе межы, забіраючы ў навукова-студэнцкія экспедыцыі і сына. Усе жыццё маці падтрымлівала творчасьць Міхала і ганарылася ягонымі поспехамі.
Падчас вулічных акцыяў у 90-х гасцінны дом бацькоў Міхала заўжды быў адкрыты для ягоных сяброў, а ў часы арыштаванняў актывістаў Плошчы Эма Андрэеўна была сярод тых, хто заносіў ва Управу пледы і цёплыя рэчы. Ад нас пайшоў светлы і моцны чалавек, найлепшая маці і цудоўная бабуля Стэфаніі. Сябры Міхала смуткуюць разам з ім з нагоды страты.
Каментары