Грамадства55

Правацэнтрысцкая кааліцыя вылучае 93 кандыдаты ў дэпутаты

Правацэнтрысцкая кааліцыя, у якую ўваходзіць АГП, БХД і рух «За Свабоду», мае намер вылучыць на выбары ў Палату прадстаўнікоў кандыдатаў у 93 акругі з 110.

Кожны з удзельнікаў кааліцыі вылучае па траціне кандыдатаў. Сярод патэнцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкую пасаду будзе шмат моладзі — 33% да 35 год, а 29% патэнцыйных кандыдатаў — жанчыны, якія стварылі правы Жаночы форум.

Як патлумачылі прадстаўнікі трох структур — Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі ды Юрась Губарэвіч, — 93 кандыдаты абраныя не таму, што ў Правацэнтрысцкай кааліцыі няма сілаў закрыць усе 110 акругаў. У 17 акругаў яна наўмысна ня будзе вылучаць сваіх кандыдатаў, бо па гэтых акругах будуць ісьці моцныя кандыдаты ад саюзных Правацэнтрысцкай кааліцыі структур.

Але, як сказаў Віталь Рымашэўскі, гэта робіцца ў якасьці жэсту добрай волі. А калі іншыя структуры не захочуць каардынаваць зь імі дзейнасьць, то тады Правацэнтрысцкая кааліцыя выставіць 110 кандыдатаў.

Цяпер экспэртная група Правацэнтрысцкай кааліцыі працуе над агульным пасланьнем да выбарцаў ад усіх кандыдатаў.

Прадстаўнікі Правага цэнтру заявілі, што разглядаюць два варыянты магчымага завяршэньня выбарчага працэсу. У тым выпадку, калі ўлады правядуць справядлівыя выбары, то дэпутаты ад Правага цэнтру будуць адстойваць дэмакратычныя інтарэсы ў Палаце прадстаўнікоў. Калі ж выбары ня будуць справядлівыя, то мяркуецца стварыць свой народны парлямэнт з прыцягненьнем у яго кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі, і мясцовых рэгіянальных актывістаў.

Адказваючы на пытаньне аб тым, каго Правы цэнтар бачыць сваім патэнцыйным саюзьнікам, а з кім ня хоча мець справы, старшыня АГП Анатоль Лябедзька сказаў:

«Водападзел у гэтай справе кладзецца так. Ёсьць людзі, якія вераць, што ў гэтую сыстэму ўлады можна ўбудавацца, зайшоўшы праз чорны ход у Палату прадстаўнікоў. І ёсьць другі падыход: сыстэму трэба кардынальна зьмяняць. Мы за другі варыянт. Мы ня хочам, каб у нас быў нейкі варыянт расейскай Думы, дзе знаходзіцца кішэнная апазыцыя».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

Мітрапаліта Іларыёна, у машыне якога знайшлі белы парашок, Масква перавяла з Чэхіі ў бразільскае захалусце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць