Афіша

Этгар Керэт у Мінску — 20 красавіка

Слынны ізраільскі пісьменнік, «белы клоўн сусветнай літаратуры» Этгар Керэт, чые кароткія апавяданні перакладзеныя на больш чым на сорак замежных моваў, прэзентуе ў Мінску новую кнігу «Сем добрых гадоў» у перакладзе на беларускую.

Мінск, галерэя Ў (пр. Незалежнасці, 37а). Уваход — вольны. З удзелам перакладчыкаў Сяргея Шупы і Паўла Касцюкевіча. Пачатак а 18:30.

***

У сваёй першай непразаічнай кнізе Этгар Керэт піша пра важныя для яго рэчы, што адбыліся за гэты перыяд — ад нараджэння сына да смерці бацькі. У гэтых смешна-сумных перад чытачом паўстае панарама супярэчлівай рэчаіснасці — у Ізраілі і ў свеце, сёння і ўчора. Пра тое, як Этгараў бацька (родам з Баранавіч) па вайне купляў у італьянскай мафіі зброю для габрэйскага падполля ў Зямлі Ізраілю, пра тое, як маці выжывала ў гета, пра брата, актывіста легалайзу, які з’ехаў у Таіланд, і сястру, якая завяла ультраартадаксальную сям'ю з тузінам дзяцей; пра «Дом Керэта» — самы вузкі дом у Еўропе.

Пераклаў кнігу з іўрыту і англійскай Сяргей Шупа, яна выйшла ў выдавецтве «Логвінаў»

Каментары

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся14

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады20

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся14

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць