Грамадства1919

Дзяржава стварае службу «муж на гадзіну»

З 1 мая ў Гарадскую аварыйную службу можна будзе звярнуцца, каб выклікаць «мужа на гадзіну».

На прадпрыемстве створаныя дзве дадатковыя брыгады для аказання платных бытавых паслуг насельніцтву ў выхадныя і святочныя дні. У іх склад увойдуць сантэхнікі і электрыкі. Ужо распрацаваны прэйскурант паслуг, з якім можна азнаёміцца на сайце гарадской аварыйнай службы avarijka.by.

Там жа ў раздзеле «зваротная сувязь» кіраўніцтва прадпрыемства разлічвае ўбачыць меркаванне гараджан аб сваіх расцэнках. Водгукі патэнцыйных кліентаў абяцаюць прыняць да ведама.

— На гэтым тыдні плануем заключыць дамову з РДЦ, каб гараджане маглі аплачваць аказаныя нашай службай бытавыя паслугі па жыроўцы, — растлумачыў дырэктар УП «Гарадская аварыйная служба» Аляксандр Ерафееў. — Паралельна вядзём набор спецыялістаў у новыя брыгады.

Да пошуку работнікаў на прадпрыемстве падыходзяць вельмі сур'ёзна: шукаюць прафесіяналаў высокага ўзроўню з годным знешнім выглядам і добрымі манерамі. Экіпажы будуць змяшанымі, каб кожны мог выканаць комплекс работ як па сантэхніцы, так і па электрыцы. Чакаецца, што яны пачнуць працаваць з 1 мая.

На думку Аляксандра Ерафеева, брыгады, сфармаваныя ў аварыйцы, змогуць скласці канкурэнцыю прыватным кампаніям, у тым ліку і па цане. Напрыклад, згодна з прэйскурантам, рамонт выключальніка/разеткі з улікам прабегу машыны, але без уліку матэрыялаў, абыдзецца ў 142 900 рублёў. Каб атрымаць аналагічную паслугу ад «мужа на гадзіну», згодна з правіламі адной з папулярных прыватных кампаній, прыйдзецца аплаціць як мінімум першую гадзіну яго працы, які па прэйскуранце, апублікаваным на сайце гэтай арганізацыі, складае 298 000 рублёў.

Як паведаміў дырэктар Гарадской аварыйнай службы, на яе пашырэнне з лістапада 2015 затрачана 1,5 мільярда рублёў. У прыватнасці, закуплена 12 новых «Пежо». Яны прызначаныя для перавозкі экіпажаў электраманцёраў. Акрамя таго, маецца 12 «УАЗаў», на якіх выязджаюць на выклікі слесары АВМ — сантэхнікі, і 3 машыны для экіпажаў электрагазазваршчыкаў. Усе яны цалкам аснашчаныя неабходным абсталяваннем, матэрыяламі, сродкамі індывідуальнай абароны.

— На балансе прадпрыемства 48 адзінак тэхнікі, з іх 27 — тэхніка аварыйна-аднаўленчай службы, — удакладніў Аляксандр Ерафееў.

Дзякуючы пашырэнню парку транспартных сродкаў цяпер экіпажы аварыйнай службы прыбываюць у тэрмін да 30 хвілін на 81% усіх заявак, у тэрмін да 60 хвілін — на 15% выклікаў, да 90 хвілін — на 4%. Па словах кіраўніка аварыйнай службы, тыя выклікі, на якія брыгады дабіраюцца больш за гадзіну, не адносяцца да разраду экстрэмальных.

— Каб паскорыць час прыбыцця на выклік, былі створаныя дадаткова 2 лінейныя аддзяленні: на вуліцы Матусевіча і ў завулку Бехцерава, дзе таксама базуюцца нашы экіпажы, — падкрэсліў Аляксандр Ерафееў. — Але часам даехаць ва ўказаны тэрмін да месца немагчыма па аб'ектыўных прычынах. Як правіла, праз складаную дарожную сітуацыю.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў60

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт2

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты2

Выкрадальнікі Нэнсі Гатры яшчэ ў лютым паведамілі, што яна памерла, і выбачыліся1

Змена клімату пагражае смаку гарбаты2

Дубль Холанда вывеў Нарвегію ў плэй-оф1

Кіраўнік «Марка» патлумачыў, як санкцыі б'юць па віцебскім абутку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў60

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць